721 барвенак, -нку, м. Шматгадовая вечназялёная травяністая расліна сямейства кутравых. 722 барвенкавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да барвенку. Барвенкавы ліст. 723 барвець, -вее; незак. Тое, што і барвавець (у 2 знач.). Грывы канчаліся трохі наводдаль, а за імі.. барвелі ў густой зелені плямы ўжо чырвоных асінак. Караткевіч.… 724 барвісты, -ая, -ае. З моцнай барвовай афарбоўкай. Я з ім падружыў на вячэрніх прывалах, Калі пры агні, у лясочку барвістым, Мне лыжку давалі і хлеба кавалак. Лужанін.… 725 барвовасць, -і, ж. Уласцівасць барвовага; барвовае адценне. Крамлёўскіх зор агністая барвовасць Усю зямную абдымае шыр. Астрэйка. 726 барвовець гл. барвавець. 727 барвовіцца, -віцца; незак. Тое, што і барвавець. На ўсходзе барвовілася неба. 728 барвовіць, -вовіць; незак. Тое, што і барваваць. Ярмоленка крыху памаўчаў, прыжмурыўшыся на нізкае сонца, якое барвовіла паўнеба і залаціла стрэхі хат і зямлянак.… 729 барвовы, -ая, -ае. Густа-чырвоны, пурпуровы. Недзе недалёка неба асвяцілася барвовым зарывам. Грахоўскі. Петражыцкі ўвесь, з ног да галавы, стаў барвовы, як ад… 730 барвянасць, -і, ж. Уласцівасць барвянага; барвянае адценне. 731 барвянец, -нцу, м. Густа-чырвоны, пурпуровы колер. Тыя дрэвы, што засталіся, змянілі свой зялёны ўбор на барвянец і золата, дэманструючы гэтым непарушнасць законаў… 732 барвянець, -нее; незак. Тое, што і барвавець. Барвянеў трапяткі над сялібамі сцяг, Абвяшчаючы волю і долю... Гурло. 733 барвяністы, -ая, -ае. Тое, што і барвісты. Барвяністых прысад паясы Паплылі ўдалячынь — пад нябёсы. І.Калеснік. 734 барвяніца, -ы, ж. Тое, што і барвянец. Ападзе барвяніцай рабіна на дол І застыне ў чаканні спатканняў высёлых. Кірэенка. 735 барвяніцца, -ніцца; незак. Тое, што і барвавець. Успомнілася,.. як ужо ўвечары, калі марозна барвянілася зара на захадзе, бацька накладаў мяшкі на калёсы... Зарэцкі.… 736 барвянцовы, -ая, -ае. Тое, што і барвісты. На крушняярскіх ускраінах узнік бразгат, лямант, грукат, а над усім гэтым запанавала барвянцовае полымя раптоўна ўзнікшых… 737 барвяны, -ая, -ае. Тое, што і барвовы. Насустрач сонцу праз блакітны дым агеньчык бліснуў стужкаю барвянай. Аўрамчык. 738 баргузін, -у, м. Паўночна-ўсходні вецер на Байкале. Плыве параход. За кармой, як і ўчора, Сівы баргузін “пашавельвае” вал. Хведаровіч. Стаю, заглядзеўшыся ўдалеч,… 739 бард, -а, М -дзе, м. Спявак-паэт старажытных кельцкіх плямёнаў; у вобразным ужыванні — наогул паэт, пясняр. Узышоў зноў ясны месяц На лады ўсе перапеты У вершах… 740 бардзюр, -а, м. Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі,…