741 бардо1, нязм., н. Гатунак чырвонага віна (паводле назвы французскага горада Бардо). 742 бардо2, нязм. прым. Цёмна-чырвоны. Сукенка колеру бардо. 743 бардовы, -ая, -ае. Разм. Тое, што і бардо2. За цёмна-зялёнай заслонай панічоў віднеліся бардовыя рамы вокан. Сабаленка. 744 бардоскі, -ая, -ае. У выразе: бардоская вадкасць гл. вадкасць. 745 бар'ер, -а, м. 1. Невысокая перагародка, якой аддзяляецца што-н. ад чаго-н. У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджаны ад публікі… 746 бар'ерны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бар'ера (у 1, 2 знач.). Бар'ерны бег. 747 баржа, -ы; Р мн. барж; ж. Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў. На якарах, чакаючы разгрузкі, стаялі дзесяткі нізка аселых барж. Карпаў. Па Бярэзінскай… 748 баржавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баржы. Баржавы караван. 749 баржом, -у, м. Лекавая мінеральная вада, якая атрымала назву ад горада Баржомі, дзе знаходзяцца крыніцы гэтай вады. 750 баржомны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баржому. Баржомныя крыніцы. 751 барк, -а, м. Вялікае марское паруснае судна. 752 барка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Драўлянае пласкадоннае несамаходнае рачное судна без палубы для перавозкі грузаў. Цяжка берагам ракі баркі весці. Бурлакі… 753 баркан, -у. м. Тоўстая шарсцяная тканіна для абіўкі мэблі. 754 барканавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркану. Барканавая абіўка. 755 баркарола, -ы, ж. Павольная лірычная песня венецыянскіх лодачнікаў. // Інструментальны і вакальны твор у стылі такой песні. [Іт. barcarola.] 756 баркас, -а, м. 1. Вялікая шматвёславая лодка для перавозкі грузаў, людзей. Ля дамбаў, правей порта, рыбакі грузілі сеткі ў баркас. Лупсякоў. 3. Невялікае паравое… 757 баркасны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркаса. 758 барклай, -я, м. Прылада для набівання паляўнічых патронаў. Бацька ўжо крадком рыхтаваўся. Лілі шрот,.. выпрабоўвалі порах. Як ціскі для катавання, ляскаў у руках… 759 баркун, -ну, м. Меданосная араматычная расліна сямейства бабовых з белымі і жоўтымі кветкамі. Выкарыстоўваецца ў медыцыне, тытунёвай і гарэлачнай прамысловасці.… 760 баркуновы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баркуну, уласцівы баркуну. Баркуновы пах. // Прыгатаваны з баркуну. Баркуновы пластыр.