761 барліна, -ы, ж. Уст. Тое, што і барка. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў. Шынклер. 762 барліншчык, -а, м. Рабочы на барліне. 763 бармен, -а, м. Уладальнік ці кіраўнік бара; служачы бара, які падае спіртныя напіткі за стойкай. 764 барменка, -ы, ж. Жан. да бармен. 765 бармы, -аў; адз. няма. Гіст. Частка княжаскага або царскага ўрачыстага ўбору ў выглядзе наплечнікаў з залатым шытвом і каштоўнасцямі. Царскія рызы і бармы.… 766 барніт, -у, М -ніце, м. Каштоўная медная руда, сульфід медзі і жалеза. 767 барограф, -а, м. Прыбор, які сам запісвае змены атмасфернага ціску. [Ад грэч. bаros — цяжар і grаphō — пішу.] 768 бародаўка, -і, ДМ -цы; Р мн. -давак; ж. Невялікая цвёрдая нарасць на скуры чалавека, на кары дрэў і інш. — Цяпер мо справы рушаць. Як думаеш? — пытаўся Кастусь,… 769 бародаўнік, -у, м. Тое, што і р у д з я н е ц. 770 бародаўчаты, -ая, -ае. Пакрыты бародаўкамі. Бародаўчатая бяроза. 771 бародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1. Памянш. да барада (у 1, 2 і 3 знач.). 2. Выступ у якой-н. прыладзе (ключы, касе, хамуце і пад.). Дзве бародкі ў ім з… 772 барока, нязм., н. Мастацкі стыль 16 — 18 стст., які атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў архітэктуры і вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей. На Антокалі бялеў… 773 барометр, -а, м. Прылада для вымярэння атмасфернага ціску. // перан. Тое, што з'яўляецца паказчыкам змен у чым-н. Проза [Шамякіна] — своеасаблівы літаратурны… 774 барон, -а, м. Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі. // Асоба, якая мае такі тытул. [Фр. baron.] 775 баронскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да барона. Баронскі тытул. // Які належыць барону. Баронскі замак. 776 баронства, -а, н. 1. Годнасць і тытул барона. 2. Уладанне, памесце барона. Хоць зямля Англіі была падзелена пасля нарманскага заваявання на гіганцкія баронствы,… 777 бароцца, баруся, борашся, борацца; незак. 1. Узяўшыся адпаведным чынам, імкнуцца паваліць, пакласці на лапаткі праціўніка. 2. Тое, што і бадацца. 778 барочны, -ая, -ае. Які мае адносіны да барока. Барочны стыль архітэктуры. 779 барс, -а, м. Буйны драпежнік сямейства катоў з плямістай поўсцю. 780 барсавы, -ая, -ае. Які належыць барсу; зроблены з футра барса. Барсавая шкура.