861 бастонавы, -ая, -ае. Пашыты з бастону (у 1 знач.). У сінім бастонавым гарнітуры, пры яркім шырока завязаным гальштуку, з светлым фетравым капелюшом у руцэ,.. [Барушка]… 862 бастр, -у, м. Жоўты цукровы пясок нізкай якасці, які атрымліваецца пры пераварцы бурачнай патакі. 863 бастуючы. 1. -ая, -ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад баставаць. 2. у знач. наз. бастуючы, -ага, м. Удзельнік забастоўкі. Збор сродкаў у фонд бастуючых. 3. Дзеепрысл.… 864 бастыён, -а, м. Даўняе ўмацаванне ў выглядзе пяцівугольніка, якое будавалася па вуглах агароджы крэпасці. Пакланюся бастыёнам Брэсцкай крэпасці суровай, Гераічныя… 865 бастыённы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бастыёна. Бастыённая сістэма. 866 басурман, -а, м. 1. Уст. Пра чалавека іншай веры, пра іншаземца. [Поп:] — Ах, басурман! Ах, паразіт скажэнны! Як ты асмеліўся так спаганіць сан Свяшчэнны? Валасевіч.… 867 басурманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да басурман. 868 басурманскі, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да басурмана. Басурманская вера. 869 басці, бадзе; незак., каго-што чым Тое, што і бадаць. 870 басціся, бадзецца; незак. Тое, што і бадацца. 871 басэтля, -і, ж. Разм. Беларускі народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістру, кантрабас. Зварыла вясна прываротнае зелле. Без бубна было, без басэтлі… 872 басяк, -а, м. 1. Прадстаўнік дэкласаваных слаёў насельніцтва ў капіталістычным грамадстве. 2. Разм. лаянк. Нягоднік, гарэза, свавольнік. [Халімон:] — Ён,… 873 басяцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да басяка, уласцівы басяку (у 1, 2 знач.). Басяцкае жыццё. Басяцкія звычкі. 874 басяцтва, -а, н. 1. Характар жыцця басяка, паводзіны басяка. 2. зб. Басякі. 875 басячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да басяк (у 2 знач.). 876 басячыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Разм. Весці басяцкае жыццё. [Пракоп:] — Не дам! Вот жа не дам! Басячыць ідзі. Баранавых. 877 баталіст, -а, М -сце, м. Мастак, творы якога прысвечаны ваеннай тэматыцы. Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці папаўняецца яшчэ адным мастацкім творам маладога… 878 баталія, -і, ж. 1. Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года. / у перан. ужыв. Футбольныя баталіі. 2. Разм. жарт.… 879 батальён, -а, м. Вайсковае падраздзяленне, якое звычайна складаецца з некалькіх рот і спецыяльных узводаў. Стралковы батальён. Санітарны батальён. Дысцыплінарны… 880 батальённы, -ая, -ае. 1. Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.…