1001 баяздольны, -ая, -ае. Прыгодны весці баявыя дзеянні. [Хмара:] — Наступленне.. пачалося. Але пачалося тады, калі вораг у рэальнасць такога наступлення ўжо амаль не… 1002 баязлівасць, -і, ж. Уласцівасць, стан баязлівага. Страх і баязлівасць засвяціліся ў .. [Насціных] вачах. Чорны. І крохкая баязлівасць злёгку кранула Рыгорава пачуццё.… 1003 баязлівец, -ліўца, м. Той, хто ўсяго баіцца, у каго пачуцці страху бяруць верх над іншымі пачуццямі. [Салавей:] — Адступаюць толькі баязліўцы і шкурнікі, а дзе… 1004 баязлівы, -ая, -ае. 1. Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы... Гарэцкі. // Які выражае боязь,… 1005 баязліўка, -і, ДМ -ўцы; Р мн. -лівак; ж. Жан. да баязлівец. 1006 баян, -а, м. 1. Вялікі гармонік з складанай сістэмай ладоў. А тут невялічкі, хударлявы Валерый Фралоў, углядаючыся ў зорнае неба, перабірае лады на баяне… 1007 баяніст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на баяне. Баяніст, доўгі дзяцюк, прыклаўшы вуха да мяхоў, ляніва расцягваў баян. Асіпенка. 1008 баяністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да баяніст. 1009 баянне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. баяць. 1010 баянны, -ая, -ае. Які мае адносіны да баяна. 1011 баярка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Уст. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, З маладымі баяркамі,… 1012 баярскі, -ая, -ае. Гіст. Які мае адносіны да баяраў, належыць баярам. Баярская сядзіба. // Які складаецца з баяраў. Баярская дума. // Уласцівы баярам. Баярскі… 1013 баярства, -а, н., зб. Гіст. 1. Баяры, баярскае саслоўе. Адным з першых у барацьбу за самакіраванне ўключыўся Полацк. Барацьба суправаджалася рэзкімі канфліктамі… 1014 баяршчына, -ы, м. Гіст. 1. Перыяд у гісторыі рускай дзяржавы, калі панавала і правіла баярства. Гэта было ў часы баяршчыны. 2. Вотчына баярына. Працаваць на баяршчыне.… 1015 баярын, -а; мн. баяры, -яраў; м. 1. Гіст. У дапятроўскай Расіі — вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан. Ён, Валуеў, паходзіў ад беларускага… 1016 баярыня, -і, ж. Жонка баярына (у 1, 2 знач.). 1017 баярышніца, -ы, ж. Белы матылёк з чорнымі жылкамі і крапінкамі на крылах, шкоднік фруктовых дрэў. 1018 баярышня, -і; Р мн. -шань; ж. Гіст. Незамужняя дачка баярына (у 1, 2 знач.). 1019 баяцца, баецца; незак. Зал. да баяць (у 1 знач.). 1020 баяцца, баюся, баішся, баіцца; незак. 1. Адчуваць страх; апасацца каго-, чаго-н. [Спаткай:] — Сядзелі ў зямлянках, грызлі сухары і носа баяліся вытыркнуць.…