621 банкірскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банкіра, належыць банкіру. Банкірская кантора. Банкірскі дом. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца… 622 банкнотны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да банкнотаў. Банкнотнае абарачэнне. 623 банкноты, -аў; адз. банкнот, -а, М -ноце, м. а) У СССР — білеты, што выпускае Дзяржаўны банк у выглядзе грошай, якія забяспечаны рэальнымі тавара-матэрыяльнымі… 624 банкрут, -а, М -круце, м. 1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік. 2. перан. Чалавек, які аказаўся няздольным апраўдаць чые-н. надзеі і пацярпеў ідэйнае крушэнне.… 625 банкруцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да банкрута, банкруцтва; звязаны з банкрутам, банкруцтвам. 626 банкруцтва, -а, н. 1. Страта даўгавой плацежаздольнасці ў выніку разарэння даўжніка. 2. перан. Правал у ідэйнай, палітычнай дзейнасці якой-н. асобы або арганізацыі.… 627 баннік, -а, м. Спец. Круглая шчотка на доўгай палцы для прачысткі і змазвання гарматнага ствала. 628 бант, -а, М -нце, м. Завязка са стужкі ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў. Брамку адчыніла прыгожая дзяўчына з блакітным бантам… 629 бантоўка, -і, ДМ -тоўцы; Р мн. -товак; ж. Сустрэчная складка на спадніцах і інш. Спадніца з бантоўкай. 630 банту, нескл. Сям'я моў карэннага насельніцтва Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыкі, якое складаецца з шэрагу народнасцей. 631 банцік, -а, м. Памянш. да бант. 632 банька1, -і, ДМ -ньцы; Р мн. -нек; ж. Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся. У сенцах Анішчык пугаўём выкочвае з-пад ложка баньку ад касы.… 633 банька2 гл. банькі. 634 банькі, -нек; адз. банька, -і, ДМ -ньцы, ж. Набор невялікіх шклянак, якія ўжываюцца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры. Паставіць банькі. 635 баптызм, -у, м. Рэлігійная плынь у сучасным хрысціянстве, якая прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы хрысціянскай царквы.… 636 баптыст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік баптызму. 637 баптыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да баптыст. 638 баптысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да баптызму, баптыстаў. Баптысцкая секта. Баптысцкае асяроддзе. 639 бар1, -а, м. 1. Невялікі рэстаран або частка рэстарана, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі… 640 бар2, -а, м. Спец. Адзінка вымярэння ціску. [Ад грэч. baros — цяжар.]