581 бандажыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандажыст. 582 бандарка, -і, ДМ -рцы, ж. Разм. Тое, што і бондарства. Ілья Раманавіч — сын бедняка. Узімку ходзіць з цэпам да багацеяў малаціць, а то займаецца бандаркай. Пестрак.… 583 бандарнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і бандарыць. 584 бандарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бондарства. Гарадзішчанцы завальвалі слуцкі базар сваімі бандарнымі вырабамі — дзежкамі, бочкамі, кадаўбцамі. Палтаран.… 585 бандарня, -і, ж. Майстэрня, дзе вырабляюць бочкі, цабры, дзежы і пад. У вільготнай шэрані перад.. [Кавалёвым] вырысоўваліся будынкі смалакурні, бандарні, новая… 586 бандароўна, -ы, ж. Дачка бондара. 587 бандарыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. Займацца бондарствам. Сашка ўмеў рабіць усё: шкліць вокны і бандарыць, шыць абутак і сталярнічаць. Пянкрат. 588 банджа, нескл., н. Струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх неграў. Акампанемент у складзе банджа, кастаньетаў і некалькіх гітар прайграў уступ усім… 589 бандзюга, -і, м. Разм. зневаж. Бандыт. 590 бандзюк, -а, м. Разм. зневаж. Тое, што і бандзюга. [Салавей:] — Але, таварышы, вы ж ведаеце, што ў Загальскіх балотах, ды і тут па хутарах яшчэ лазяць шляхецкія… 591 бандура, -ы, ж. Украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент з шырокім грыфам. Я палюбіў цябе, край украінскі, За слодыч музыкі бандур тваіх. Журба. [Ад… 592 бандурыст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на бандуры. 593 бандурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандурыст. 594 бандыт, -а, М -дыце, м. Удзельнік банды; узброены рабаўнік, разбойнік. Многа буяных драпежных галоў Скацілася з плеч у бандытаў. Крапіва. // Пра таго, хто належыць… 595 бандытка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бандыт. 596 бандытызм, -у, м. Злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах, забойствах, арганізацыі ўзброеных паходаў. Была ўстаноўлена .. вінаватасць [Скуратовіча]… 597 бандыцкі, -ая, -ае. Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе. Броўка. // Які належыць бандыту (бандытам).… 598 бандэроль, -і, ж. 1. Шырокая папяровая абгортка для ўпакоўкі кніг, дакументаў пры паштовых перасылках. // Паштовае адпраўленне ў такой упакоўцы. [Паштальён:]… 599 бандэрольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бандэролі. Бандэрольнае адпраўленне. 600 баністыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю папяровых грашовых знакаў і бонаў. [Фр. bonistigue.]