501 бальзаміраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзаміраваць. 502 бальзаміраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бальзаміраваць. 503 бальзаміравацца, -руецца; незак. Зал. да бальзаміраваць. 504 бальзаміраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., каго-што. Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення. 505 бальзаміроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзаміраваць. 506 бальзаміроўшчык, -а, м. Спецыяліст па бальзаміраванню. 507 бальзаміроўшчыца, -ы, ж. Жан. да бальзаміроўшчык. 508 бальзамічны, -ая, -ае. Які дзейнічае, як бальзам. Дзед і ўнук сядзелі на тэрасе. З нетраў веяла бальзамічным водарам маладой лістоты. Караткевіч. 509 бальзамны, -ая, -ае. Які дае бальзам. Бальзамнае дрэва. 510 бальзамоўшчык, -а, м. Спецыяліст па бальзамаванню. 511 бальзамоўшчыца, -ы, ж. Жан. да бальзамоўшчык. 512 бальнеагразелячэбніца, -ы, ж. Лячэбніца для лячэння хворых гразямі і водамі. 513 бальнеалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бальнеалогіі. Бальнеалагічны курорт. 514 бальнеалогія, -і, ж. Галіна медыцыны, якая вывучае хімічны састаў і лячэбнае ўздзеянне мінеральных вод і гразей. [Ад лац. balneum — лазня і грэч. logos — вучэнне.]… 515 бальнеатэрапія, -і, ж. Лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі. 516 бальнеатэхніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел санітарнай тэхнікі, прызначаны ствараць на аснове дадзеных бальнеалогіі неабходныя ўмовы для засцярогі мінеральных вод ад спусташэння… 517 бальнеолаг, -а, м. Спецыяліст у галіне бальнеалогіі. 518 бальніца, -ы, ж. Установа для стацыянарнага лячэння хворых. Раённая, абласная бальніца. Палажыць у бальніцу хворага. Ляжаць у бальніцы. 519 бальнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бальніцы; уласцівы бальніцы. Бальнічны рэжым. // Які належыць бальніцы. Бальнічны корпус. ○ Бальнічны ліст гл. ліст.… 520 ...бальны, -ая, -ае. Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: роўны столькім балам, колькі паказвае першая частка гэтых слоў, напрыклад: пяцібальны,…