421 балбатун, -а, м. Разм. 1. Той, хто занадта многа гаворыць. — От балбатун! — адказвае маці. — Памаўчы хоць хвілінку. Гарбук. // Чалавек, які толькі абяцае, а… 422 балбатуха, -і, ДМ -тусе, ж. Разм. Жан. да балбатун. 423 балбатушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. Ласк. да балбатуха. 424 балван, -а, м. 1. Вылепленая або высечаная з якога-н. матэрыялу фігура чалавека. Насупраць ганка стаяў вылеплены Мсціславам снегавы балван. Караткевіч. 2.… 425 балванка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Спец. Металічны злітак грубай формы для якога-н. вырабу. Стальная балванка. 426 балгарка гл. балгары. 427 балгарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Балгарыі, балгараў. // Які знаходзіцца ў Балгарыі. Балгарская Акадэмія навук. // Выраблены ў Балгарыі. Балгарскія сувеніры.… 428 балгары, -аў; адз. балгарын, -а, м.; балгарка, -і, ДМ -рцы; мн. балгаркі, -рак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі. 429 балгарын гл. балгары. 430 балдахін, -а, м. Заслона пераважна з каштоўнай тканіны на слупках над ложкам, катафалкам, насілкамі і пад. Спальня караля. Вялізны ўпрыгожаны ложак пад балдахінам.… 431 балдахінны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балдахіна. 432 балейка, -і, ДМ -лейцы; Р мн. -леек; ж. Невялічкая балея. [Іван:] — У балейцы абручы заржавелі, рассыпаецца балейка, яшчэ з тыдзень і не будзе ў чым бабе мыць… 433 балельшчык, -а. м. Разм. Заўзяты аматар спартыўных спаборніцтваў. Каля вясёлых хлапчукоў сабраліся балельшчыкі, няўрымслівыя, як і самі футбалісты. Няхай. // Той,… 434 балельшчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да балельшчык. 435 балельшчыцкі, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да балельшчыка, балельшчыкаў, уласцівы ім. Балельшчыцкія сімпатыі. 436 балеро, нескл., н. 1. Іспанскі народны танец, які суправаджаецца спевамі і прыцокваннем кастаньет. // Музычны твор у рытме гэтага танца. 2. Частка нацыянальнага… 437 балерына, -ы, ж. Артыстка балета; танцоўшчыца. [Іт. ballerina.] 438 балесны, -ая, -ае. Абл. 1. Хваравіты (у 1 знач.). [Дзядзька Прахор] быў балесны і заўсёды, зашыўшыся ў куток, курыў і кашляў. Сабаленка. 2. Які адбываецца з… 439 балет, -а, М -леце, м. 1. Від тэатральнага мастацтва, у якім драматургічная задума раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах. Рускі балет. 2. Спектакль… 440 балетаман, -а, м. Заўзяты аматар балета як відовішча.