461 балкарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да балкарцаў. Балкарская культура. 462 балкарцы, -аў; адз. балкарац, -рца, м.; балкарка, -і, ДМ -рцы; мн. балкаркі, -рак; ж. Народ, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР. 463 балкон, -а, м. 1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя… 464 балконны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балкона. Балконныя дзверы. 465 балометр, -а, м. Высокаадчувальны прыбор для вымярэння энергіі выпраменьвання. [Грэч. bolē — прамень і metron — мера.] 466 балон, -а, м. 1. Металічная, шкляная або гумавая пасудзіна для газаў ці вадкасці. На вадзе, крокаў за дзесяць ад берага, пагойдваліся паміж абшарпаных пантонаў… 467 балонка1, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Абл. 1. Аконнае шкло, шыба. Побач лена, нібы засынаючы на зіму, гудзе муха: спрабуе пераадолець незразумелую перашкоду… 468 балонка2, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай мяккай шэрсцю. [Ад геагр. назвы.] 469 балонне, -я, н. Разм. Тое, што і балонь. Адсюль ужо відаць рэчка і вялікае балонне, усё залітае вадою. Лупсякоў. 470 балонневы, -ая, -ае. Які мае адносіны да балонні. // Зроблены з балонні. Балонневы плашч. Балонневая куртка. 471 балонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балона. Балонная газіфікацыя. // Прызначаны для вытворчасці балонаў. Балонны цэх. 472 балоння, -і, ж. Капронавая плашчавая тканіна з аднабаковым непрамакальным пакрыццём. Паўлік быў у куртцы з балонні. Гаўрылкін. // Разм. Плашч або куртка з такой… 473 балонь, -і, ж. Разм. Нізкі заліўны луг каля ракі. Разлілася рака. Яна выйшла з берагоў і заліла балонь на левым беразе аж да лесу. Чарнышэвіч. 474 балота, -а, М -лоце, н. 1. Нізкае багністае месца, звычайна з стаячай вадой і вільгацелюбнай расліннасцю. Тарфяное балота. Багністае балота. Асушэнне балот.… 475 балотазнаўства, -а, н. Навука пра балоты і іх спецыфічныя ландшафты, пра іх развіццё і гаспадарчае выкарыстанне; галіна геаграфіі. [Прафесар:] — Раней тут былі азёры.… 476 балотаўтваральны, -ая, -ае. Звязаны з утварэннем балот. Самым характэрным для Палесся з'яўляецца шырокае развіццё балотаўтваральнага працэсу, які прывёў да наяўнасці велізарнай… 477 балотаўтварэнне, -я, н. Паступовае ператварэнне нізінных занадта вільготных мясцін у балоты. 478 балотнік, -у, м. Расліна сямейства балотнікавых; вадзяная зорачка. 479 балотнікавыя, -ых. Сямейства раслін, пераважна аднагадовых траў з лістамі, якія цалкам знаходзяцца ў вадзе, або маюць, акрамя лісця, лісцевую разетку, што плавае на… 480 балотны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Балотная твань. Балотныя глебы. // Прызначаны для работы на балоце. Балотны плуг. Балотныя боты.…