441 балетаманія, -і, ж. Незвычайнае захапленне балетам як відовішчам. 442 балетаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да балетаман. 443 балеткі, -так; адз. балетка, -і, ДМ -тцы, ж. Лёгкі, мяккі абутак у выглядзе туфляў без абцасаў. Андрэй толькі цяпер заўважыў, што .. [дзяўчынка] была ў балетках… 444 балетмайстар, -тра, м. Пастаноўшчык танцаў у балеце. // Выкладчык балетных танцаў у харэаграфічных навучальных установах. [Ням. Ballettmeister.] 445 балетмайстарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да балетмайстра, належыць балетмайстру. 446 балетны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да балета. Балетнае мастацтва. Балетная школа. 447 балець, -ліць; незак. 1. Выклікаць адчуванне фізічнага болю (пра якую-н. частку цела). У Тарэнты пачынае балець галава, яму робіцца горача. Галавач. Кандрату… 448 балея, -і, ж. Вялікая нізкая пасудзіна з драўляных клёпак або металічная, у якой звычайна мыюць бялізну. Цётка Алімпа.. адхінулася на.. [Адамавы] крокі ад балеі.… 449 балівар, -а, м. 1. Грашовая адзінка Венесуэлы. роўная 100 сентыма. 2. Мужчынскі капялюш з шырокімі палямі. 450 балівіец гл. балівійцы. 451 балівійка гл. балівійцы. 452 балівійскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Балівіі, балівійцаў. Балівійскае нагор'е. 453 балівійцы, -аў; адз. балівіец, -війца, м.; балівійка, -і, ДМ -війцы; мн. балівійкі, -віек; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Балівіі. 454 балігалоў, -лову, м. Двухгадовая травяністая атрутная расліна сямейства парасонавых, якая вызначаецца рэзкім пахам. 455 балід, -а, М -дзе, м. Вялікі яркі метэор. [Фр. bolide.] 456 балістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом у адносінах да гарызонта. 2.… 457 балістычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балістыкі. Балістычная крывая. ○ Балістычная ракета гл. ракета. 458 балканістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае мовы, літаратуру, культуру і іншыя агульныя для народаў Балканскага паўвострава праблемы… 459 балкарац гл. балкарцы. 460 балкарка гл. балкарцы.