481 балотца, -а, н. Невялічкае балота. Балотца наша — нешта сярэдняе паміж балотам і сажалкай: вясною яно ператвараецца ў сапраўдную сажалку, а ў летнюю спёку — у… 482 балоціна, -ы, ж. Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць… 483 балоцісты, -ая, -ае. 1. Багаты на балоты. Балоцісты край. 2. Забалочаны, багністы. Вясной.. [рэкі] выходзілі з берагоў, шырока разліваліся па нізінах, паглынаючы… 484 балтавы, -ая, -бе. Які мае адносіны да балта. 485 балтарэз, -а, м. Спец. Прылада для нарэзвання балтоў. 486 балтарэзны, -ая, -ае. Які мае адносіны да балтарэза. Балтарэзны станок. 487 балты, -аў; адз. няма. Група старажытных індаеўрапейскіх плямён, якія гаварылі на балтыйскіх мовах. 488 балык, -у, м. Прасоленая і правяленая або правэнджаная спінная частка чырвонай рыбы. Асятровы балык. [Ад цюрк. балык — рыба.] 489 балыковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да балыку. Балыковыя вырабы. 490 баль, -ю, м. 1. Вечар з танцамі і вясёлымі забавамі. У дадатак да белага плацця з шаўковага палатна, што шылася да выпускнога балю, было зроблена яшчэ два.… 491 бальзакаўскі, -ая, -ае. У выразе: бальзакаўскі ўзрост гл. узрост. 492 бальзам, -у, м. 1. Густаватае духмянае рэчыва (кедравая жывіца і інш.), якое мае ў сваім саставе смолы, эфірны алей і інш. кампаненты і выкарыстоўваецца ў тэхніцы,… 493 бальзамаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бальзамаваць. 494 бальзамаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бальзамаваць. 495 бальзамавацца, -муецца; незак. Зал. да бальзамаваць. 496 бальзамаваць, -мую, -муеш, -муе; незак., каго-што. Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення. 497 бальзамавы, -ая, -ае. Тое, што і бальзамны. 498 бальзамін, -а, м. Тое, што і бальзаміна. 499 бальзаміна, -ы, ж. Аднагадовая пакаёвая і садовая расліна сямейства бальзамінавых з яркімі ружовымі кветкамі. 500 бальзамінавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бальзаміны. 2. у знач. наз. бальзамінавыя, -ых. Сямейства двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін.