41 Карункі, ажурна-сеткавае палатно без тканай асновы, у якім арнамент і выява атрымліваюцца ў выніку перапляцення нітак; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.… 42 Карціна, твор станковага жывапісу, выкананы фарбамі на палатне, дошцы, паперы, метале. Складаецца з асновы, грунту, фарбавага слоя. К. не звязана непасрэдна з… 43 Карчага, вялікая гліняная пасудзіна з вузкім (да 13 см) ці шырокім (14 см і болей) горлам, з дзвюма ручкамі; выкарыстоўвалася пераважна для захоўвання і транспарціроўкі… 44 Карыкатура (іт. caricatura ад caricare - нагружаць, перабольшваць), спосаб мастацкай тыпізацыі, заснаваны на выкарыстанні сродкаў шаржу і гратэску для мэтанакіраванага… 45 Карынфскі ордэр, адзін з асноўных ордэраў антычнасці. Структура антаблемента блізкая да іанічнага ордэра, у карнізе дададзена толькі палічка з невялікіх кранштэйнаў -… 46 Карыятыда (ад грэч. karyatides - карыйскія дзевы), 1. Жрыца храма Арцеміды ў Карыях, у вобласці Лаконіка (Старажытная Грэцыя). 2. Вертыкальная апора-скульптура… 47 Кастэль (лац. castellum - умацаванне), замак, пабудаваны ў цяжкадаступным месцы; звычайна чатырохкутнай формы з 1-2 вежамі. У Беларусі К. узводзіліся ў 13 - першай… 48 Касцёл (польск. kościoł ад стар.-ням. kastel, лац. castellum - умацаванне), будынак каталіцкага храма (гл. Каталіцызм). Назва паходзіць ад таго, што ў сярэднявеччы… 49 Касцюм (франц. costume), штучныя покрывы чалавечага цела; уключае таксама абутак, пальчаткі, галаўныя ўборы. К. адлюстроўвае геаграфічнае і кліматычнае асяроддзе… 50 Каталіцызм (ад грэч. katholikos - усеагульны, усяленскі), адзін з асноўных напрамкаў хрысціянства (разам з праваслаўем і пратэстантызмам), які аформіўся ў выніку… 51 Катэдж (англ. cottage - першапачаткова - сялянскі дом), вясковы ці гарадскі індывідуальны жылы дом, пры якім ёсць невялікі зямельны ўчастак. 52 Каўчэг, 1. У хрысціянстве агульная назва прадметаў царкоўнага ўжытку, якія служаць ёмістасцю для культавых рэліквій. 2. У сінагогах шафа для захоўвання Пяцікніжжа.… 53 Кафля (польск. kafel ад ням. Kachel), керамічныя пліткі для аб ліцоўкі сцен, печаў, камінаў. З тыльнага боку маюць рэбры, якія ўтвараюць адкрытую каробку (румпу)… 54 Кафтан (тур. kaftan ад перс. haftan), мужчынскае верхняе адзенне магнатаў, гарадскога патрыцыяту, пашыранае ў Беларусі ў 16-17 стст., таксама мужчынскае і жаночае… 55 Кашамір (кашмір; па назве індыйскага штата Кашмір), тонкая, лёгкая ваўняная, паўваўняная або баваўняная тканіна ўсходняга паходжання з нахіленымі рубчыкамі. З… 56 Кашталян (польск. kastelan ад с.-в.-ням. Castellan, ад іт. castellano), камендант замка, памочнік ваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім у 15-18 стст. Выконваў адміністрацыйныя,… 57 Кашуля, частка мужчынскага і жаночага адзення беларусаў. Шылася з ільнянога даматканага палатна. Вядома некалькі відаў К., якія адрозніваюцца па кроі. Самы пашыраны… 58 Квадрыга (лац. quadriga), антычная (старажытнагрэчаская, старажытнарымская) калясніца на двух колах, у якую запрэжана чацвёрка (у адзін рад) коней; вознік кіруе… 59 Квадрыфоль (квадрыфолій; ад лац. quadro - чатыры і folio - ліст, інакш чатырохліснік), у мастацтве готыкі і Рэнесансу распаўсюджаная назва фармату выявы, утворанага… 60 Кватрачэнта (іт. quattrocento - чатырыста), прынятая ў мастацтвазнаўстве назва 15 ст. як перыяду ранняга Адраджэння ў Італіі (гл. таксама Адраджэнне).