На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 321
    кукарэку
    застыць як певень пасля кукарэку. Гл. певень.
  2. 322
    кукушка
    ганяць як кукушку па крапіве. Гом. Няўхв. Пра настойлівае пераследванне каго-н. ЗВалодзінай.
    харашо каму як кукушцы ў лесе пасля Пятра. Гом. Іран. Пра цяжкія, пакутлівыя ўмовы жыцця кагосьці. ЗВалодзінай. ≺ У павер'ях, пасля Пятра птушкі пераследуюць зязюлю, б'юць яе, і тая абарочваецца ястрабам.
  3. 323
    кулак
    гурдзелка як кулак. Смарг. Няўхв. Пра вялікі кадык у кагосьці. Шаталава, 46. ≺ Гурдзелка - валляк, кадык.
    ігрушы велькія што кулак. Глыб. Ухв. Пра вялікія грушы. СПЗБ 2, 338.
    вочы як кулаке. Зэльв. Няўхв. Пра надта вялікія выпуклыя вочы ў каго-н. Жыв. сл., 139.
  4. 324
    кулацкі
    сярдзіты як кулацкі сабака. Гл. сабака.
  5. 325
    кулачок
    устаць рано, бы чэрці на кулачку. Памянш. Стол. Пра абуджэнне без пары, уночы. ТС 2, 249.
    Сам мужычок з кулачок, а зла як у казла. Маладз. Прык. Насмешл. Пра малога задзірлівага мужычка. ПП 2, 257.
  6. 326
    кулеш
    дрыжаць як Аўгіннін кулеш. Кір. Насмешл. Пра чые-н. дрыжыкі ад страху. ДА.
    Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Прык. Пра немагчымасць перадаць свой розум, свае веды камусьці іншаму або без намаганняў авалодаць навукай. СЦБ, 205.
    [вы ўсе] харашы як дзятлы ў куляшы. Гл. дзяцел.
    харашы як клёцкі ў куляшы. Гл. клёцка.
  7. 327
    кулёк
    як кулёк. Мсцісл. Пра туга падпаясанага чалавека. Юрчанка, 188.
  8. 328
    кулёма
    як кулёма. Астр. Насмешл. Пра вельмі цёпла апранутага чалавека. Даніловіч 2010, 91.
  9. 329
    кулёчак
    як кулёчак. Памянш. Мсцісл. Юрчанка, 188. Тое, што як кулёк.
  10. 330
    Куліна
    гнуцца як Хомка перад Кулінай. Гл. Хомка.
  11. 331
    кулля
    усесціся як кулля на вяселлі. Барыс. Жарт. Пра жанчыну, якая недзе важна расселася. ФА.
  12. 332
    куль
    ляцець кулём. Люб. Пра імклівае, стрымгалоў перамяшчэнне. Скарбы, 172.
    падаць кулем. Жытк. Пра вельмі стомленага чалавека. ТС 2, 249.
    як кулём на дно. Карм. Пра нешта, што рэзка і адразу пайшло на дно. МК, 312; Санько, 68.
    тоўсты як куль саломы. Слуцк., Віц. Пра тоўстага невялікага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 65; Нікіфароўскі, 1924, 17.
    хадзіць як куль. Касц., Мсцісл. 1. Пра тоўстага чалавека. 2. Пра чалавека, які многа на сябе апрануў. Матэрыялы 1981, 48; З нар. сл., 240.
    як куль. Мсцісл., Леп. Пра чалавека, які многа на сябе апрануў. Юрчанка, 256; ЗВалодзінай.
  13. 333
    кульба
    ніс бы кульба зогнёны. Драг. Насмешл. Пра нейчы курносы нос. Лучыц-Федарэц, 222.
  14. 334
    кульбачка
    як да свінні кульбачка. Гл. свіння.
  15. 335
    куля, гл. таксама пуля
    вылецець адкуль як куля. Светл. Пра імклівае, рэзкае аднекуль выскокванне, выбяганне. Высл., 296.
    жых як [быстра] куля (пуля). Ваўк. п., Мсцісл. Пра нешта, што вельмі хутка мільгнула. Federowski, 133, 160; Нар. лекс., 176.
    трапіць (папасці) як куляй у плот. Ваўк. п., Слуцк. Насмешл. Пра некага, хто трапіў у сітуацыю, якую цяжка абмінуць. Federowski, 219; Сержпутоўскі 1999, 134; Янк., 432.
    трапіць як у сцяну куляй. Гл. сцяна.
    папасці як у лоб куляю. Гл. лоб.
  16. 336
    кум
    як кум у ворку сядзіць. Воран. Насмешл. Пра маўклівага, заклапочанага чалавека. СПЗБ 3, 46.
  17. 337
    кумак
    твар як кумак. Мсцісл. Пра чырвонашчокі твар здаровага, румянага мужчыны. Юрчанка, 189.
  18. 338
    кумпячок
    хлопчык як кумпячок. Памянш. Лаг. Ухв. Пра моцнае, здаровае дзіця. Высл., 410.
  19. 339
    кумушочык
    крепінькій як кумушочык. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра моцнае здаровае дзіця. Юрчанка 1993, 210.
  20. 340
    купа
    сядзець як купа. Люб. Няўхв. Пра чалавека, які занадта вольна рассеўся і займае шмат месца. ДА.

Паведаміць пра недакладнасьць