На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 281
    кроіць
    сэрца як нажом кроіць. Гл. нож.
  2. 282
    кропля
    дабраліся як дзве кроплі вады. Ваўк. п., Рэч. Пра вельмі падобных адзін да аднаго. Federowski, 324, 71; Pietkiewicz, 397.
    дзяцей як каноплі, а хлеба ні кроплі. Гл. каноплі.
    падобны як дзве кроплі вады. Мін. ЛЦ, 73. Тое, што дабраліся як дзве кроплі (каплі) вады.
  3. 283
    кросны
    павуціна ўецца як кросны. Пра вельмі густое павуцінне. НН, 304.
  4. 284
    кроў
    белы як кроў з малаком. Ваўк. Ухв. Пра чалавека бялявага з румяным тварам. Federowski, 30.
    не дзяўчына, а ўся кругом як кроў з малаком. Навагр. Ухв. Пра прыгожую, румяную дзяўчыну. ЖНС, 168.
    смактаць як п'яўка кроў. Гл. п'яўка.
    чырвоны як кроў. Ваўк. п. Пра чырвоны колер нечага. Federowski, 70.
    круціцца што воран над кроўю. Гл. воран.
    апіцца як бонк конскай крыві. Гл. бонк.
    жалаць як воран крыві. Гл. воран.
    напіцца як камар крыві. Гл. камар.
  5. 285
    круглы
    круціцца як чорт у круглым крэсле. Гл. чорт.
  6. 286
    крук
    крук1
    стоять над кім як крук над падлом. Ваўк. п., Бяроз. Няўхв. Пра чалавека, які надта пільна, пагрозліва пільнуе некага. Federowski, 275; АВНЛ.
    чорны як крук. Ваўк. п. Няўхв. Пра чорнага, змрочнага чалавека. Federowski, 66. ≺ Крук - тут: крумкач, воран.

    крук2
    стаяць крукам над кім. Няўхв. Пра кагосьці, хто за некім пільна сочыць, не выпускае з поля зроку, кантралюе. БПФС, 115.
    сядзець крукам над чым. Астр. Пра старанную, працяглую працу над чым-н. БПФС, 115; Скарбы, 8.
    руки слова круки ў каго. Смал., Мін. Няўхв. Пра сквапнага, эгаістычнага чалавека. Добр., Смол., 364; ЛЦ, 53.
    нярушны як торба на круку. Гл. торба.

  7. 287
    крулеўскі
    далікатны як з крулеўскай псярні. Гл. псярня.
  8. 288
    крумкач
    збіраць што як крумкач косці. Няўхв. Пра сквапнае збіранне нечага спажыўнага, патрэбнага. ФСБМ 1, 149.
    наляцець як галодны крумкач. Асудж. Пра нейчы агрэсіўны, рэзкі напад на каго-н. БПФС, 115.
    злятацца як галоднае крумкаччо. Асудж. Пра людзей, што збіраюцца для нейкай агрэсіўнай, захопніцкай спажывы. БПФС, 115.
  9. 289
    крупы
    прытаіцца як муш у крупе. Гл. мыш.
    глядзець як мыш на крупы. Гл. мыш.
    надуцца як мыш на крупы. Гл. мыш.
    надуць лупы як кот на крупы. Гл. кот.
    паставіцца як мыш на крупы. Гл. мыш.
  10. 290
    круцёлка
    круціцца як круцёлка. Беш. Няўхв. Пра ветраную дзяўчынку, жанчыну. Каспяровіч, 168.
  11. 291
    круціць
    есці як валкам круціць. Гл. валок.
    з кім гаварыць, усё роўна як з пяску пугу круціць. Гл. пясок.
  12. 292
    кручанка
    бегаць як тая кручанка. Лоеў. Няўхв. Пра паводзіны безразважнай жанчыны. Янкова, 167.
  13. 293
    кручаны
    баяцца як кручанага сабакі. Гл. сабака.
    бегчы як кручаны. Маст. Няўхв. Пра хуткі, безаглядны, але бязмэтавы бег. Сцяшковіч, 244.
    запеніцца бы кручаны сабака. Гл. сабака.
    крычаць бу овечкі тые кручоные. Гл. авечка.
  14. 294
    кручок
    насы паднімаюцца як на кручку. Мсцісл. Няўхв. Жарт. Пра занадта ганарыстых людзей, што празмерна задаюцца. Юрчанка, 174.
    заскакаць як рыба на кручку. Гл. рыба.
    весела як рыбцы на кручку. Гл. рыбка.
    хадзіць як кручок. Віл. Няўхв. Пра сагнутага, згорбленага чалавека. Гілевіч 2007, 119.
  15. 295
    крывулі
    крываногага ногі як крывулі. Шчуч. Пра крывыя ногі каго-н. СПЗБ 2, 539.
  16. 296
    крыж
    баяцца як чорт крыжа. Гл. чорт.
    белы як з крыжа зняты. Ваўк. Спачув. Пра збялелага чалавека, падобнага да нябожчыка. ФА.
    выглядаць як чорт з-за крыжа. Гл. чорт.
    глядзець як чорт з-пад крыжа. Гл. чорт.
    манах бяжыць ад работы, як чорт ад крыжа. Гл. чорт.
    надувся бы Нэсьцюр до крыжа. Гл. Нэсьцюр.
    як з крыжа (храста) зняты. Ваўк. п., Мсцісл., Дзятл., Навагр. Спачув. Пра вельмі бледнага, стомленага, схварэлага чалавека. Federowski, 374; Юрчанка 1977, 213; Сержпутоўскі 1999, 31; Сцяшковіч, 615; Гілевіч, 166.
    дрыжаць (знябожыцца) як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
    знішчыцца як чорт пад крыжам, а ліха думаць. Гл. чорт.
    міна як у чорта пад крыжам. Гл. чорт.
    скурчыцца як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
    стаяць як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
  17. 297
    крылы
    паляцеў бы крыламі. Ваўк. п. Ухв. Пра хуткае, лёгкае перамяшчэнне каго-н. Federowski, 214.
  18. 298
    крынджалы
    ногі як крынджалы. Рэч. Насмешл. Пра доўгія вялікія ногі. ЛЦ, 73. ≺ Крынджалы - сані, на якіх возяць доўгія бярвенні.
  19. 299
    крыніца
    гаварыць як крыніца булькоча. Ухв. Пра прыемную, мілагучную гаворку. Санько, 120.
    Лужына не крыніца, дзяўчына не маладзіца. Карэл. Прык. Відаць, пра тое, што дзяўчыне да добрай маладзіцы яшчэ трэба дарасці. АВНЛ.
    кланяцца каму як крыніцы пры дарозе. Пра адносіны да некага з глыбокай пашанай. Янк., Пар., 86.
  20. 300
    крынічны
    чысты як крынічна вада. Гл. вада.

Паведаміць пра недакладнасьць