На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 361
    кусаць
    балить усё маё тела, як псюк пад каленками кусаеть. Гл. псюк.
  2. 362
    куст
    абібок мяняе работу як цыган куст. Гл. цыган.
    галава як куст. Краснап. Няўхв. Пра непрычасаныя, кудлатыя валасы. Бялькевіч, 228.
    выскачыць як жаба з куста. Гл. жаба.
    ляпнуць як з-за куста. Ваўк. п., Кір. Няўхв. Пра недарэчнае, непрыгожае выказванне каго-н. Federowski, 161; АВНЛ.
    віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом. Гл. сабака.
    спаць чуйна як заяц пад кустом. Гл. заяц.
    пайсці як пчала між кустоў. Гл. пчала.
    сядзець на куце як сава ў кусце. Гл. сава.
  3. 363
    Кутуз
    прагнаць як Кутуз пранцуза. Навагр. Пра рашучае, смелае выгнанне каго-н. Даніловіч, 231.
    убірацца як ад Кутуза Банапарт. Жарт. Пра адступленне, ганебныя ўцёкі. Энеіда навыварат.
  4. 364
    кухня
    цесна як двум бабам на кухні. Гл. баба.
  5. 365
    куцця
    як ад куцці да Каляд. Астр., Смарг. Жарт. Пра нядоўгі, кароткі прамежак часу. Даніловіч, 212.
    наесціся як на куццю. Лід. Ухв. Пра вельмі сытны, уволю наедак. Леп., 90; Даніловіч, 236.
    сена як куццю падаслаць. Насмешл. Пра зусім невялічкую колькасць сена, якога хапіла б толькі падаслаць на калядны стол. Янк., Пар., 146.
    сядзець як куцця. Лаг. Ухв. Пра паважнае, непарушнае, спакойнае прабыванне, сядзенне дзе-н. Варлыга 1966, 81.
  6. 366
    куча
    трэсціся як жыд над кучай. Гл. жыд.
    глядзець няма на што, а мужыкі як жукі на кучу лезуць. Гл. жук.
  7. 367
    кучка
    сядзець як гною кучка. Гл. гной.
  8. 368
    кучма
    ходыть як тая кучма. Івац. Няўхв. Пра неахайнага, непрычасанага чалавека. ЖН, 11.
  9. 369
    кятурка
    як кятурка старога дзеда. Даўг. Насмешл. Пра неакуратнага чалавека. СПЗБ 2, 598. ≺ Кятурка - шырынка.

Паведаміць пра недакладнасьць