- 301
-
302
крыца
як крыцаю сесці. Пра супыненне актыўнасці, супакойванне каго-н. Санько, 69. -
303
крышталь
вада [чыстая] як крышталь. Смал. п., Сміл. Ухв. Пра вельмі чыстую ваду. Добр., Слов, 967; Шатэрнік, 140.
чысты як крышталь. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта чыстае, высокага гатунку: посуд, паветра і г. д. Federowski, 71. -
304
крэмень
Баба бы крамень: ні з якога боку яе не ўкусіш. Слуцк. Прык. Жарт. Пра кабету, што аніяк не адгукаецца на чыесьці залёты. Сержпутоўскі 2000, 89.
як крэмэнь. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага дужага чалавека. Юрчанка, 188. -
305
крэсіва
як крэсівам выкрасіў [усю праўду]. Ваўк. п. Пра здабыванне, раскрыванне праўды. Federowski, 245. - 306
-
307
крэта
белы як крэта. Гродз. Пра бледнага чалавека. Сцяшковіч, 578. ≺ Крэта - крэйда. -
308
ксёндз
пакрапіць як ксёндз крапілам. Пра дожджык, які ледзь-ледзь пакапаў. Ваўк. п. Federowski, 213.
паліць як ксёндз крапідлам. Воран., Іўеў., Шчуч. Няўхв. Даніловіч, 231. Тое ж.
памагчы як ксёндз Магдалене. Гродз., Маст. Іран. Пра адсутнасць дапамогі. Даніловіч, 231.
правіць як ксёндз з казальніцы. Ваўк. п. Ухв. Пра складную разумную гаворку некага, прамову. Federowski, 247. ≺ Казальніца - балкончык у касцёле, адкуль ксёндз выступае са сваімі прамовамі.
угадзіць як ксёндз Магдулі. Гродз., Карэл. Іран. Пра сітуацыю, калі не толькі не дагадзілі, але і паздзекваліся. Высл., 403; Цыхун, 180; Даніловіч, 231. ≺ Тлумачэнне інфарманта: «Зімой у лапцях хадзіла, а на весну валенкі купіў».
многа як у ксяндза жонак. Мін. Іран. Жарт. Пра поўную адсутнасць нечага. ЛЦ, 21.
у каго праўды як y папа з ксяндзом. Гл. поп.
распуціцца як ксяндзы ля вулляў. Стаўб. Пра прагных да спажывы людзей, якія згубілі асцярожнасць. Высл., 377. -
309
ксёнжка
гаворыць як з ксёнжкі бярэ. Ваўк., Сак. п. Ухв. Пра красамоўнага чалавека. Federowski, 108.
кляне як з ксёнжкі бярэ. Ваўк. п. Насмешл. Пра надта складныя праклёны. Federowski, 145. - 310
-
311
кубельнік
ехаць як кубельнікі. Мядз. Насмешл. Пра ціхую, асцярожную, няспешную язду. Нар. слов., 10. ≺ «Кубельнік усягды ехаў памалу, каб дабро ні растрасці, вот і сталі казаць на тых, што памалу ехалі: едуць як кубельнікі» (тлумачэнне збіральніка). Кубельнік - вясельны чын, той сват, што вязе кубел маладой у дом маладога. -
312
кубло
дзе такі парадак як у буськавым кубле. Смарг. Іран. Пра непарадак у памяшканні. СПЗБ 4, 146.
купчыцца (кубліцца) як куры на кубле. Гл. курыца.
расце кублом. Лельч. Пра значную колькасць апенек, змешчаных шчыльна побач адзін ля аднаго. Кучук, Малюк, 64. -
313
кудзеля
галава як кудзеля. Мсцісл. Няўхв. Пра непрычасаныя, неўпарадкаваныя валасы. Юрчанка 1998, 102. -
314
кудла
як кудла [якая]. Мсцісл. Няўхв. Пра непрычасанага чалавека. Бялькевіч, 236. - 315
-
316
кузня
белы як снег на кузьні. Гл. снег.
копаці як у кузні. Слон. Няўхв. Пра закопчанае памяшканне. Высл., 336. - 317
-
318
кука
стаяць як кука. Жытк. Няўхв. Пра разгубленага, нерухомага чалавека. ТС 2, 248.
сыты як кукамі збіты. Ушацк., Пол., Мядз. Пра ўкормленага, але дужага і не тлустага чалавека. МК, 312; Нар. лекс., 15; Барадулін, 97; СПЗБ 5, 59; Скарбы, 130.
рукі як кукі. Воран. Няўхв. Пра непрызвычаеныя, неахвочыя да працы рукі. Даніловіч, 231.
Рукі як кукі, а язык як у сукі. Прык. Зласл. Абразл. Пра жанчыну, няважную работніцу, але вельмі брахлівую і языкатую. ФА. -
319
кукалка, гл. таксама лялька
як кукалка. Мсцісл. Памянш. Захапл. Пра прывабнага, прыгожа ўбранага чалавека. Юрчанка, 188.
як кукылку зьдзелыць. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра дасканалае выкананне нечага. Юрчанка 1993, 18. -
320
кукарока
сядзець як кукарока. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну ў нязграбнай, непрывабнай позе. Юрчанка 189.
На запыт знайшлося 369 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць