На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 341
    купальскі
    хадзіць як ведзьма на Купальскага Івана. Гл. ведзьма.
  2. 342
    купіна
    зарасці як купіна. Жытк. Няўхв. Пра нешта вельмі запушчанае. ТС 3, 220.
    у каго совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Маз. Асудж. Пра чалавека са страчаным сумленнем. ЛЦ, 45.
    сядзець як жаба над купінаю. Гл. жаба.
    глядзець як жаба на купіне Гл. жаба.
    драцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
    загусці як чмялі ў купіне. Гл. чмель.
    надуцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
    пнуцца як жаба на купіну. Гл. жаба.
    скакаць як жаба - з купіны на купіну. Гл. жаба.
    скача як заяц на балоце - з купіны на купіну. Гл. заяц.
    падхапіцца як заяц з-пад купіны. Гл. заяц.
    прыгнуць як жаба з купіны. Гл. жаба.
  3. 343
    купінка
    як купінка. Памянш. Шчуч. Ухв. Пра прыгожую, поўную, у росквіце дзяўчыну, жанчыну. БВ, 130; Даніловіч, 231.
  4. 344
    купіць
    даць як купіўшы. Ваўк. п. Няўхв. Пра малую, скупую колькасць дадзенага. Federowski, 73.
    у месце як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Гл. цеста.
    Матка не граматка - за злоты (злотку) не купіш. Гл. граматка.
  5. 345
    купляць
    так як ад гусі авёс купляць - ён самому патрэбны. Гл. гусь.
  6. 346
    кура, гл. таксама курыца
    грабсціся як кура [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк., Пін. Пра жанчыну, занадта занятую сваёй працай. Federowski, 114; Высл., 307; Нар. скарбы, 142.
    кубліцца ек кура ў песку. Стол. Насмешл. ТС 2, 246. Тое ж.
    пашлёпаць як кура па вадзе. Воран. Кплів. Пра хаду, не разбіраючы сцежкі, абы як. СПЗБ 3, 474.
    пісаць як кура левай лапай. Нясв. Няўхв. Пра нязграбнае непрыгожае пісанне, почырк. ФА.
    як кура на седале. Акц., Гор. Насмешл. Пра сакатлівага, гаманлівага чалавека. Руд., 255.
  7. 347
    куранё
    прысупоніцца да каго як куранё да маткі. Слон. Пра вельмі даверлівае прытуленне да некага. СРЛГ, 95.
    пішчаць як кураня ў яйцэ. Ваўк. п. Кплів. Пра нейчы тонкі піск. Federowski, 235.
    прапасці як кураня ў крапіве. Івац. Кплів. Пра лёгкую згубу кагосьці безабароннага. ЗЗайкі.
    прапасці як кураня ў зеллі. Лід. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
    сядзець як кураня. Ваўк. п. Пра прыціхлае дзіця. Federowski, 275.
    разбегчыся хто куды як кураняты ад ценю каршуна. Мін. Насмешл. Пра панічнае, хуткае разбяганне людзей у нейкім страху. ЛЦ, 120.
    адкруціць галаву як кураняці. Няўхв. Пра хуткую і бязлітасную расправу над некім. ФСБМ 1, 406.
  8. 348
    куранятка
    далікатны як куранятка. Ухв. Пра некага вельмі мяккага ў абыходжанні. Янк., Пар., 50.
  9. 349
    куранятніца
    нат сваімі дзецьмі трасецца як куранятніца якая. Карэл. Ухв. Пра клапатлівую маці. ЖН, 58.
  10. 350
    курапа
    як курапа раздаўленая. Мсцісл. Няўхв. Пра агіднага, непрыемнага, неахайнага чалавека. Бялькевіч, 381. ≺ Курапа - жаба.
  11. 351
    курасадня
    спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Гл. певень.
  12. 352
    куратнік
    Жыццё як у куратніку: кажды лезе вышэй, каб гадзіць на ніжняга. Капыл. Пра складанасці жыцця ў калектыве. ЗВалодзінай.
  13. 353
    курачы
    скура як курача цела. Гл. цела.
    з курачую галаву. Гл. галава.
  14. 354
    курдупіль/кардупіль
    як курдупіль. Віц., Кобр. Насмешл. Пра нізкарослага чалавека. Нікіфароўскі 1928, 154; Скарбы, 49.
  15. 355
    курмель
    тоўсты як курмель. Даўг. Ухв. Пра тоўстага сытага чалавека. СПЗБ 2, 581. ≺ Курмель - пячкур.
  16. 356
    курня
    спяваць як кот курню. Гл. кот.
  17. 357
    курчыжка
    скарожыцца як курчыжка. Мсцісл. Няўхв. Пра некага сагнутага, скукожанага, старога альбо хворага. Юрчанка 1998, 145.
  18. 358
    курыны
    стаяць як на курынай назе. Гл. нага.
    маршчакі на твары як курыны слядок. Гл. слядок.
    напрасці ек с курыну голову. Гл. галава.
    пасінець як курыны пуп. Гл. пуп.
    падобны як два курыныя яйкі. Гл. яйка.
  19. 359
    курыца
    [ну й панчоху робіш]: вочкі ўсё роўна як куры набэрдзалі. Пух. Няўхв. Пра няякаснае вязанне. Шатэрнік, 183.
    Валасы дагуры, а вошы як куры. Прык. Асудж. Кпліва. Пра жанчыну моцную, але неахайную. Federowski, 338.
    кубліцца як куры на кубле. Рэч. Пра стараннае дзе-н. уладкоўванне. Янк., Дыял., I, 212; Высл., 339.
    рукі трасуцца (дрыжаць) быццам куры краў. Касц., Мін., Паст. Насмешл. Пра чалавека, у якога рукі недыхтоўныя з перапою. ЛЦ, 49; Гілевіч, 166.
    сакатаць ек куры на седале. Жытк. Жарт. Пра смех, гамонку гурту дзяўчат, жанчын. ТС 5, 70.
    спяшацца дадому, быццам у каго куры нядоеныя. Брэсц. Жарт. Пра нейчую паспешлівасць без бачнай прычыны. ЛЦ, 123.
    абадзьмуцца як тая курыца. Сміл. Насмешл. Пра некага капрызнага, надзьмутага, важнага. Шатэрнік, 1.
    гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах. Ваўк. п., Слон., Жабін. Насмешл. Пра чалавека, які неспакойна і доўга ўладкоўваецца дзе-н. Federowski, 186; Высл., 306; Ганчук, Касцючык, 85.
    грабацца як курыца [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк. Насмешл. Пра нейкія дробныя хатнія заняткі жанчыны. Federowski, 114; Высл., 307.
    збіраць як курыца валлё. Шум. Насмешл. Пра стараннага, руплівага, запаслівага чалавека, які нешта збірае, назапашвае. Гілевіч, 165.
    капашыцца як курыца на дождж. Карэл., Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які праяўляе нейкую малазначную актыўнасць, працавітасць. Высл., 333; Юрчанка 1977, 164.
    квактаць як курыца. Сак. п. Няўхв. Пра жанчыну, якая ўвесь час бядуе, выказвае заклапочанасць, незадавальненне. Federowski, 160; Шпилевский, 117; Киркор, 238; Dybowski, 12.
    кволая як курыца. Дзятл. Няўхв. Пра слабую, кволую жанчыну. СПЗБ 2, 455.
    корпацца як курыца ў гняздзе. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое, што грабацца як курыца (кура) [на сметніку].
    кошкацца як курыца на гразі. Іўеў. Насмешл. СПЗБ 2, 511. Тое ж.
    кошкацца як курыца ў пяску. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 150. ≺ Кошкацца - тут: грэбсціся. Тое ж.
    кубліцца як курыца на гняздзе. Мін., Рэч. Жарт. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
    купацца ў грашах як курыца ў пяску. Мін., Драг. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Высл., 339; Лекс., 231.
    масціцца як курыца на сядале/на яйках. Мін., Рэч. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
    мясціцца як курыца на гняздзе. Раснян. Бялькевіч, 271. Тое ж.
    награзмоліць як курыца лапаю. Карэл., Жабін. Жарт. Пра невыразнае, неахайнае пісанне. Жыв. сл., 69; Ганчук, Касцючык, 85.
    надзьмуцца як курыца перад дажджом. Рэч., Чэрык. Насмешл. Пра некага надзьмутага, капрызнага. ЛЦ, 72.
    намокнуць як курыца. Карм. Насмешл. Пра вымаклага чалавека, з непрывабным знешнім выглядам. Высл., 352.
    насіцца як курыца з першым яйцом. Брасл. Насмешл. Пра чалавека, які носіцца захоплены нейкай справай, ідэяй, прыбыткам. Рабкевіч, 153.
    насіцца як курыца з яйкам (яйцом). Івац., Сміл., Чашн. Насмешл. Ром., Зап., III, 221; ЗВалодзінай; ЗЗайкі. Тое ж.
    пабегчы як курыца з яйцом. В.Дзв. Насмешл. Пра паспешлівы бег каго-н. ФА.
    пісаць як курыца лапаю. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра невыразны неахайны почырк. Юрчанка, 187; ЗЗайкі.
    расквахтацца як курыца на дождж. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які залішне разбурчаўся. ЛЦ, 66.
    рассакатацца як курыца знёсшы яйцо. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які гучна, публічна выхваляецца. Юрчанка, 174.
    рассесціся як курыца. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, які займае зашмат месца. ФА.
    сакатаць языком што курыца. Ветк., Вілен. Няўхв. Пра балбатлівую жанчыну. Мат. Гом., VIII, 1980, 123; Sielicki, 162.
    спяваць як курыца на бяду. Воран. Няўхв. Пра недарэчны, немілагучны спеў каго-н. Арх. Гр.
    спяваць як курыца на здых. Смарг. Няўхв. Даніловіч, 231. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
    спяваць як курыца на сваю галаву. Глыб. Няўхв. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
    спяваць як курыца на сметніку. Няўхв. Пра нейкі зусім нікчэмны спеў. ФА.
    спяваць як курыца перад смерцю. Глыб. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
    сшурпіцца як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра натапыранага, надзьмутага, заклапочанага чалавека. ЗЗайкі. ≺ Сшурпіцца - натапырыцца.
    сядзець як курыца на дажджы. Рэч. Насмешл. Пра прыціхлага, сумнага, заклапочанага чалавека. ЛЦ, 74.
    сядзець як курыца. Мсцісл. Няўхв. Пра кагосьці ў нязграбнай позе. Юрчанка, 189.
    сядзець як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра кагосьці нахохленага, непрыгляднага, збедаванага. ЗЗайкі.
    так веле мае розуму як курыца. Ваўк. п. Іран. Пра кагосьці не вельмі разумнага. Federowski, 264. ≺ Веле - многа.
    тыцкацца як сляпая курыца. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які няўдала нешта шукае. Высл., 402.
    уцякаць як курыца ад петуха. Мсцісл. Жарт. Пра прытворныя ўцёкі. Юрчанка, 189.
    хадзіць як курыца на здыхату. Воран., Шчуч. Няўхв. Жарт. Пра чалавека з кепскім настроем, дрэнным самаадчуваннем. Даніловіч, 231.
    хадзіць як курыца падбітая. Валож. Няўхв. Гілевіч 2007, 54. Тое ж.
    хадзіць як курыца шурпа. Ваўк. Няўхв. Пра ўскудлачаную неахайную жанчыну. СПЗБ 5, 508. ≺ Шурпа - парода кур, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер'ем.
    храпсці як асіпша курыца. Слон. Няўхв. Пра нейчы непрыемны голас, храп. Высл., 413.
    як курыца сакатаць. Сак. п., Беш., Бар. Няўхв. Пра жанчыну, якая шмат гаворыць. Federowski, 271; Шпилевский, 187; Dybowski, 192; Каспяровіч, 274; Янк., Пар., 144; АВНЛ.
    як мокрая курыца [прышла]. Слон. Няўхв. Federowski, 316. Тое, што намокнуць як курыца.
    бегчы як пятух за курыцай. Гл. пятух.
    сябраваць як ліса з курыцай. Гл. ліса.
    хадзіць перад кім як пятух перад курыцай. Гл. пятух.
    біць як каршун курыцу. Гл. каршун.
    дзяўбці як курыцу наводную. Паст. Пра злосныя нападкі на каго-н. СПЗБ 3, 125. ≺ Наводны - прыведзены з іншага статку.
    накінуцца як сава (ястраб) на курыцу. Гл. сава.
    разорваты як Настуся курыцу. Гл. Настуся.
    агарод як курыцы сесці. Івац. Няўхв. Пра невялічкі агарод. ЗЗайкі.
    Адинокыму мужику як курицы: иде ни капануў, дак і ўклюнуў. Смал. Прык. Жарт. Пра зручнасць вольнага жыцця халасцяка. Добр., Смол., 106.
    зарабіць як курыцы на соль. Іран. 1. Пра адсутнасць заробку наогул. 2. Відаць, пра лёгкі заробак: прадаць знесенае яйка. Янк., Пар., 68.
    мазгоў што ў курыцы. Гродз. Няўхв. Пра не дужа разумнага чалавека. Нар. скарбы, 130.
    падыходзіць як да курыцы набэдрыка. Слон. Іран. Пра тое, што зусім не падыходзіць, не пасуе. Даніловіч, 219.
    пад'ясі ад сына хлеба, як ад старой курыцы яек. Астр. Іран. Пра выпадкі, калі дзеці не забяспечваюць як належыць бацькоў. Сцяшковіч, 652.
    папала як сляпой курыцы зярня (зярнё, зярнятка) 〈на сметніку〉. Воран., Гродз., Зэльв., Івац., Слон. Жарт. Пра шанцаванне каму-н. Даніловіч, 249; Цыхун, 190; ЗЗайкі.
    пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Мін., Брэсц. ЛЦ, 62. Тое ж.
    попало шчасце, бы слыпуй курыцы зэрне. Пін. ФА. Тое ж.
    толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Докш. Жарт. Пра балбатлівую, ды не вельмі разумную дзяўчыну. ФА.
    трэба каму што як курыцы стамеска. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 194.
    хадзіць як кокавінь (певень) сярод курэй (з курамі). Гл. кокавінь.
  20. 360
    курэц
    нудзіцца як п'яніца без чаркі, а курэц бэз люлькі. Гл. п'яніца.

Паведаміць пра недакладнасьць