На запыт знайшлося 29 артыкулаў

  1. 21
    пустыня
    усё дно як у пустыні век пражыў. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які нічога не ведае, нічога не ўмее. Юрчанка 1993, 63.
  2. 22
    пустэльнік
    жыць як [той] пустэльнік. Сміл., Чэрык. Няўхв. Пра чалавека беднага, немаёмаснага, адзінокага. Шатэрнік, 235; Бялькевіч, 146.
  3. 23
    пусціць
    як чорт на чалавека чмут пусціў. Гл. чорт.
  4. 24
    пух
    вырабіць зямлю як пух. Івац. Ухв. Пра дасканалую апрацоўку глебы. Янк., Пар., 30; ЗЗайкі.
    лёгкі як пух. Слуцк., Мсцісл. Пра нешта зусім лёгкае. Сержпутоўскі 1999, 80; Юрчанка, 195.
    мяккі (мякенькі) як пух. Ваўк. п., Слон., Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі мяккае. Federowski, 182; Янк., Пар., 105; Высл., 348; Юрчанка, 195.
    снег як пух - як стаў, так і заваліўся. Іўеў. Пра цяжкасці хаджэння па мяккаму снегу. СПЗБ 2, 186. ≺ Заваліцца - праваліцца.
    хмары як пух. Слон. Пра белыя лёгкія хмаркі. Высл., 410.
    гаварыць як пухам слаць. Ваўк., Слон. п., Навагр. Ухв. Пра надта ж ласкавую, шматабяцальную гаворку. Federowski, 282; Высл., 301.
    дабра з каго як ад свінні пуху. Гл. свіння.
  5. 25
    пухляк
    дзіця як пухляк. Леп. Няўхв. Пра занадта раскормленае дзіця. АВНЛ.
  6. 26
    пуховы
    мяккі як пуховы. Касц. Ухв. Пра нейкую вельмі мяккую рэч. Бялькевіч, 270.
  7. 27
    пуць
    хадзіць як пуць пацяраўшы. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што ходзіць бязмэтна. Юрчанка, 174.
  8. 28
    пушка
    ныс бы пушка. Драг. Няўхв. Пра тупы з шырокай пераносіцай нос. Лучыц-Федарэц, 222.
    дунуць як з пушкі. Слуцк. Ухв. Пра гучны ўдар, стук. ДА.
  9. 29
    пушынка
    лёгкэ ек пушынка. Стол. Ухв. Пра нешта вельмі лёгкае. ТС 4, 275.
12

Паведаміць пра недакладнасьць