На запыт знайшлося 29 артыкулаў

  1. 1
    пуга
    распусціцца як дзядоўская (дзедава) пуга. Лід., Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які выбіўся з дысцыпліны, распусціўся. Станкевіч, 960; Даніловіч, 220.
    распусціцца як жыдоўская пуга. Лід., Гродз. Няўхв. Даніловіч, 223. Тое ж.
    распусціцца як пастырская пуга. Смарг. Няўхв. Даніловіч, 241. Тое ж.
    распусціцца як пуга. Чэрв. Няўхв. Гілевіч, 166. Тое ж.
    распусціцца як старэцкая пуга. Лаг., Мёр. Няўхв. Varłyha, 111; Нар. скарбы, 141. Тое ж.
    цягацца як пуга цыганска. Воран., Навагр., Маст. Няўхв. Пра валацужнага чалавека. Сцяшковіч, 618; Даніловіч, 262.
    цягнуцца бы старэчая пуга. Слуцк. Няўхв. Пра павольнае, без паспешлівасці перамяшчэнне каго-н. Сержп. 20.
    цягнуцца як папоўская пуга. Мін. Няўхв. ЛЦ, 22. Тое ж.
    язык як дзедава пуга. Паст. Няўхв. Пра распушчаную мову кагосьці. Высл., 424.
    як пугай па вадзе правесці (ляснуць). Івац., Раг., Мін. Няўхв. 1. Пра марнасць намаганняў. 2. Пра чалавека, які сказаў нешта, добра не падумаўшы. АВНЛ; БФМ, 243; ЗЗайкі.
    боўтаць языком як старац пугаю. Гл. старац.
    Жытка - не конь, пугаю не адсцябнеш. Гл. конь.
    свіснуць як пугаю. Пра рэзка, нечакана, балюча сказаныя словы. Янк., Пар., 146.
    як (што) пугаю па вадзе [што ні скажаш]. Жлоб., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, якому колькі ні кажы - не слухае, не разумее, упарціцца. Высл., 430; Янк., 446; Юрчанка 1977, 240.
    як чорт пугаю назганяў. Гл. чорт.
    баяцца як дзедавай пугі. Гродз. Іран. Пра нешта, чаго ніхто не баіцца. Арх. Гр.
    з кім гаварыць, усё роўна як з пяску пугу круціць. Гл. пясок.
    распусціць язык як цыганску пугу. Слон. Няўхв. Пра залішне балбатлівага чалавека. Высл., 377.
  2. 2
    пугаўё
    тонкі як пугаўё. Жлоб. Няўхв. Пра тонкага худога чалавека. Гор., Руд., 255.
    як пугаўё станчэць. Лаг., Чэрв. Няўхв. Мін.-Мал., 1977, 52; СЦБ, 158. Тое ж.
  3. 3
    пугач
    напугацца бы пугач. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, што шмат апрануў на сябе, стаў таўсматы, круглы. ТС 3, 154. ≺ Напугацца - надзець празмерна на сябе, начапляць лішняга.
  4. 4
    пуд
    дурны як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 253.
    як сто пудоў звалілася з каго. Ашм. Ухв. Пра чалавека, што адчуў вялікую палёгку, пазбавіўся ад клопатаў, перажыванняў. Даніловіч, 253.
  5. 5
    пудала
    наадзявацца як пудала. Пін., Карэл. Няўхв. Пра неакуратна, абы-як апранутага чалавека. Нар. лекс., 112, 161.
  6. 6
    пудзіла
    стаяць як пудзіла. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які не працуе, не рухаецца. СПЗБ 4, 181.
    як пудзіла гарохавае. Краснап. Насмешл. Пра кагосьці не вельмі сімпатычнага. Бялькевіч, 358.
    як пудзіла хадзіць. Мін. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Высл., 430.
    вісець на кім як на пудзіле. Няўхв. Пра недапасаванне вопраткі да чалавека. Янк., Пар., 26.
  7. 7
    пудра
    трэба каму што як кошцы пудра. Гл. кошка.
  8. 8
    пудэлак
    круціцца як чорт на пудэлку. Гл. чорт.
  9. 9
    пужайла
    надзецца як пужайла. Брасл. Няўхв. Пра непрыгожа, неахайна апранутага. СПЗБ 4, 182.
  10. 10
    пуза
    выпаўзці як блыха на пуза. Гл. блыха.
  11. 11
    пузыр
    надуцца як мыльны пузыр. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна задаецца, ганарысты. Мін.-Мал., 1974, 187.
    як пузыр. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека тоўстага, сытага, круглага. Юрчанка, 194.
  12. 12
    пук
    Наеўся як пук, а ногі як дудкі. Насмешл. Пра чалавека з нязграбнай фігурай. ПП 1, 398.
    як пук. Віц. Няўхв. Пра некага тоўстага, непаваротлівага. Нікіфароўскі, 1924, 17.
    сыты як пукі. Мін., Мсцісл. Ухв. Пра сытых, дагледжаных кароў. Юрчанка, 195.
  13. 13
    пука
    як пука сцекае. Ганц. Пра меру як абхапіць пальцамі рукі. СПЗБ 5, 36.
  14. 14
    пуля
    ляцець (каціцца, выскачыць; жых) як [быстра] пуля. Ваўк. п., Мсцісл. Пра чалавека, што хутка імчыцца. Federowski, 133, 160; Нар. лекс., 176.
    ляцець як пуля з пісталета. Мсцісл. Юрчанка, 129. Тое ж.
  15. 15
    пуня
    паразяваць зяпы як пуні. Мсцісл. Насмешл. Пра людзей, што паразявалі раты ад здзіўлення. Юрчанка 1977, 14.
    стаяць як пуня. Вілен. Ухв. Пра здаровую, мажную кабету. Sielicki, 162.
  16. 16
    пуп
    пасінець як курыны пуп. Вілен. Насмешл. Пра замярзанне каго-н., пасіненне яго твару і рук. Sielicki, 160.
    пасінець/ссінець як гусіны пуп. Маст., Лаг., Шум., Лоеў. Насмешл. Янкова, 32; СПЗБ 4, 558; ФА. Тое ж.
    сіні як пуп гусіны. Насмешл. Пра чалавека, ссінелага ад холаду. Санько, 182.
    сіні як пуп. Слуцк. Сержпутоўскі 1998, 289. Тое ж.
  17. 17
    пупінак
    хлопяц як пупінак. Слон. Пра вельмі малога хлопца. Нар. слов., 37.
  18. 18
    пурхаўка
    як пурхаўка. Ваўк. п. Насмешл. Пра састарэлага, нямоцнага чалавека. Federowski, 182. ≺ Пурхаўка - порхаўка.
  19. 19
    пустадомкі
    бегаць як пустадомкі. Лаг. Няўхв. Пра людзей, што бязмэтава, упустую бегаюць, мітусяцца. Гілевіч 2007, 9.
  20. 20
    пусты
    барабаніць як пустая бочка. Гл. бочка.
    гудзець (грымець) як пустая малатарня. Гл. малатарня.
    плявузгаць як пустая мельніца. Гл. мельніца.
    гаварыць як з пустога ветру. Гл. вецер.
    пацеха як з [пустога] меха. Гл. мех.
    хазяін як ад пустога дому закрутка. Гл. дом.
    унурыцца як конь над пустой кармушкай. Гл. конь.
    хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Гл. бочка.
    гаварыць як у пустую бочку. Гл. бочка.
    малоць языком як пусты млін. Гл. млін.
    стукаць як у пусты збан. Гл. збан.
    прытаіцца як пацук у пустым засеку. Гл. пацук.
    уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
    як пустым мяшком па галаве стукнуты. Гл. мяшок.
    грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Гл. мост.
    як на пустэй (пустый) канец. Гл. канец.

Паведаміць пра недакладнасьць