На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 161
    сланечнік, гл. таксама сонечнік
    дзіця цягнецца да маці як сланечнік да сонца. Мін. Пра матчына цяпло, неабходнае дзіцяці. ЛЦ, 82.
    спакойна як у сланечніку пры дарозе. Іран. Пра адсутнасць якога б ні было спакою, бо ў сланечнік пастаянна хтосьці заходзіць паласавацца. Янк., 428.
  2. 162
    слата
    лезці ў вочы як (абы, нека) слата. Івац. Раздраж. Пра дакучлівага чалавека, які навязваецца іншаму, іншым. Federowski, 163; Янк., 413; Нар. слов., 77. ≺ Слата - дрэннае надвор'е з дажджом і снегам; перан. - надакучлівы чалавек.
    ляжаць як слата. Брасл. Ухв. Пра вялікую колькасць патраўленых мух. СПЗБ 4, 479.
    напасці як слата. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 197; Янк., Пар., 134. Тое, што лезці ў вочы як слата.
    прычэпіцца (чапляцца) ек слота. Жытк., Круп. Раздраж. ТС 4, 263; СПЗБ 4, 479. Тое ж.
  3. 163
    слаць
    гаварыць як пухам слаць. Гл. пух.
    языком меле як хвастом сцеле. Гл. хвост.
    гаварыць як лістам слаць. Гл. ліст.
  4. 164
    след
    наплутаць як заяц слядоў. Гл. заяц.
  5. 165
    следзь
    худы як следзь. Івац. Няўхв. Пра кагосьці непрыемна худога. ЗЗайкі.
  6. 166
    слепіца, гл. сляпіца
  7. 167
    сліва
    нос як сліва. Ваўк. п., Бярэз. Няўхв. Пра апухлы нос. Federowski, 404; ФА; Янк., 417.
    салодкая як з мёдам сліва. Гл. мёд.
    вочы як слівы. 1. Пра нечыя вялікія лупатыя вочы. 2. Пра вочы характэрнага колеру слівы. Янк., Пар., 27.
    завалкі як сьлівы. Слуцк. Пра павялічаныя гланды пры захворванні. ДА.
    дарвацца (набрацца) як Гапон [да] сліў. Гл. Гапон.
  8. 168
    слівень
    тоўсты як слівень. Касц. Няўхв. Пра азызлага, тоўстага чалавека. ЛЦ, 75.
  9. 169
    слівіна
    апухнуць як слівіна. Лаг. Пра пухліну асобных частак цела. Varłyha, 14.
  10. 170
    сліж
    круглы як сліж. Смарг. Пра тоўстага, круглага чалавека. СПЗБ 4, 482. ≺ Сліж - брус, якім замацоўваюць насціл моста.
    слізкі як сліж. Слон. Пагардл. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Нар. лекс., 57. ≺ Сліж - малюск.
  11. 171
    сліжань
    халодны як сліжань. Бялын. Пра нешта халоднае. Яўсееў, 94.
  12. 172
    слімак
    прыстаць як слімак да грыба. Мін. Няўхв. Пра нейчае непрыемнае, дакучлівае прыставанне. ЛЦ, 119.
    як слімак (сліманнё). Віц., Мсцісл. Пра тоўстага чалавека. Никифоровский, 154; Юрчанка 1977, 22.
  13. 173
    слімень
    ходіть як слімень. Лоеў. Няўхв. Пра тоўстага, запаволенага чалавека. Янкова, 331.
    як слімень. Мсцісл. Пра кагосьці тоўстага, сытага. Высл., 375.
  14. 174
    сліна
    грошы як сліна [пойдуць]. Слон. п. Няўхв. Пра хуткае знікненне, разыходжанне грошай. Pietkiewicz, 117.
    добро пошло так як сліна. Стол. Няўхв. ТС 2, 23. Тое, што грошы як сліна.
    прапасці як сліна. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра хуткае і лёгкае знікненне, разыходжанне чаго-н. Federowski, 244; ЗЗайкі.
    слабкія ніткі як сліна. Сміл. Няўхв. Пра тонкія някрэпкія ніткі. Шатэрнік, 258.
    як сліну плюнуць. Слуцк. Пра хуткае, лёгкае выкананне пэўнай працы. ДА.
  15. 175
    слова
    як слова мувіць [лёгка]. Ваўк. п. Пра лёгкае, хуткае выкананне якой-н. справы. Federowski, 282; Янк., Пар., 185.
    як слова сказаць. Стаўб. МК, 318. Тое ж.
  16. 176
    слоік
    буракі як слоікі. Смарг. Ухв. Пра вялікія буракі, добры ўраджай. СПЗБ 4, 486.
    прапасці як слоік з плоту. Слон. Жарт. Пра бясследнае, невядома дзе знікненне чаго-н. Даніловіч, 249.
  17. 177
    слон
    хадзіць як слон па бутэльках. Воран. Асудж. Пра чалавека, які няўклюдна, нязграбна, няспрытна ходзіць. Даніловіч, 249.
    як слану шраціна каму што. Слон. Жарт. Пра зусім слабы неадчувальны ўдар камусьці. Высл., 431.
  18. 178
    слонка, гл. таксама слонца, сонца
  19. 179
    слуп
    маўчаць як слуп. Ваўк. п. Няўхв. Пра маўклівага няўцямнага чалавека. Federowski, 181.
    падымацца ад зямлі да аблокаў як слуп. Пра густы туман. НН, 291.
    стаяць як слуп. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома і доўга стаіць. МК, 247.
    вочы слупам сталі. Стаўб. Пра позірк, які выражае здзіўленне альбо жах. МК, 41.
  20. 180
    слупак
    стаяць як слупак пры дарозе. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які стаіць нерухома на адным месцы. Даніловіч, 253.

Паведаміць пра недакладнасьць