На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 181
    слупок
    нага як слупок. Шальч. Няўхв. Відаць, пра апухлую нагу. СПЗБ 4, 491.
  2. 182
    слухаць
    баіш як поп, а слухаць нечава. Гл. поп.
    гаворыць як пяець, а слухаць нечага. Гл. спяваць.
    як у вуха слухаць. Гл. вуха.
  3. 183
    Случчына
    добра як у гасцях на Случчыне. Гл. госці.
  4. 184
    слявяда
    прычапіцца як слявяда. Карэл. Няўхв. Пра назойлівага, надакучлівага чалавека. Высл., 372. ≺ Слявяда - прыставучы чалавек.
  5. 185
    слядок
    маршчакі на твары як курыны слядок. Памянш. Іўеў. Пра маршчыны каля вачэй. СПЗБ 3, 38.
  6. 186
    сляза
    Бяда як дуда: зачнеш дуць, аж слёзы набягуць. Гл. дуда.
    раса бы слёзы з вачэй. Пра расу, якая выступае на травах. Сержпутоўскі 1998, 36.
    чыстая як сляза. Ваўк., Слон. п., Івац. Ухв. Пра нешта, напрыклад, добрую самагонку, высокай якасці. Federowski, 71; ЗЗайкі.
  7. 187
    сляпак
    нахлябтацца як сляпак. Слон. Няўхв. Пра п'янага чалавека, што напіўся гарэлкі як сляпень крыві - да адвалу. Высл., 353.
  8. 188
    сляпень
    куслівы як сляпень. Няўхв. Пра зласлівага, вострага на язык чалавека. Янк., Пар., 91.
  9. 189
    сляпец
    лезці як сляпец куды. Стаўб., Маладз. Незадав. Пра кагосьці, хто дакучае каму, назойліва ўмешваецца ў чые-н. справы. МК, 139.
  10. 190
    сляпіца
    сляпіцаю лезці (у вочы). Слуцк., Лоеў. Асудж. Пра чалавека, які неадчэпна лезе да іншага, не дае спакою. Янкова, 64; МК, 242.
  11. 191
    сляпы
    няграматнаму быць нача слепу. Карм. Пра цяжкасці жыцця непісьменнага чалавека. Мат. Гом., V, 168.
    тыцкацца як сляпая курыца. Гл. курыца.
    шыць як сляпая баба. Гл. баба.
    пусціць каго як сляпога без кія. Лаг. Пра выпраўленне каго-н. зусім бездапаможнага. Высл., 373.
    як у сляпога ў торбе дзе. Ваўк., Маст., Зэльв. Няўхв. Пра вялікі беспарадак дзе-н. Даніловіч, 261.
    папасці як сляпой курыцы зерне. Гл. курыца.
    пашанцаваць як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
    патрэбны (прыдаўся) як сляпому акуляры. Ваўк. п., Слон. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Federowski, 224, 248; Высл., 363.
    трэба як сляпому люстра (люстэрка). Іран. Санько, 70. Тое ж.
    любіць як цыган сляпую кабылу. Гл. цыган.
    біцца як сляпы казёл аб яслі. Гл. казёл.
    гарыць як сляпы глядзіць. Ваўк. п., Маст. Іран. Пра вельмі кепскае, цьмянае, няяркае гарэнне чаго-н. Federowski, 104; Даніловіч, 249.
    глядзець як сляпы ў торбу. Зэльв., Іўеў., Свісл. Насмешл. Пра доўгае, бесперапыннае глядзенне на каго-, што-н. ад здзіўлення, неразумення ці збянтэжанасці. Даніловіч, 250.
    дзяўбсціся як сляпы. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які ідзе няўпэўненай маруднай хадой. СПЗБ 2, 71. ≺ Дзяўбсціся - торкацца, лезці.
    капацца (грэбацца, пароцца, поркацца, колупацца) як сляпы ў торбе. Сен. Жытк., Астр., Лід., Маладз., Навагр., Ашм., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які марудна, няспорна, нязграбна робіць нейкую работу. ТС 5, 55; Высл., 333; Даніловіч, 250; ФА; Гілевіч, 165.
    лэпаць як сляпы. Сміл. Няўхв. Раздраж. Пра чалавека, які нешта непрыемна абмацвае. Шатэрнік, 150. ≺ Лэпаць - абмацваць рукамі.
    На чужыне чужы да чужога, як у лесе сляпы да сляпога. Гл. лес.
    Невучоны што сляпы. Браг. Прык. Пра неабходнасць навучання для чалавека. ПП 2, 178.
    праўда як сляпы голага абакраў. Слуцк. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Гілевіч, 160.
    прыперціся як сляпы да ступы. Мядз. Пра кагосьці, хто знайшоў надзейнае, трывалае прыстанішча. Высл., 371.
    прысляніцца да міскі як сляпы да цеста. Езяр. Няўхв. Пра чалавека, што прагна, з ахвотай узяўся за ежу. Каспяровіч, 255.
    прыстаць як сляпы да плоту (прычапіцца, прыстаць). Ушацк., Стаўб., Астр., Брасл., Рэч. Асудж. Пра чалавека, які нахабна прыстае, чапляецца да іншых. МК, 318; СПЗБ 4, 123; ФА; ЛЦ, 74.
    пытацца як сляпы дарогі. Пра кагосьці, хто без патрэбы, недарэчы нешта пытаецца. Даніловіч, 249.
    такая праўда як сляпы іскаўся. Ваўк. п. Іран. Пра нешта, не падобнае на праўду. Federowski, 247.
    углядацца (дзівіцца) як сляпы ў торбу. Івац., Слон. Няўхв. Пра настырнае доўгае разглядванне кагосьці. Высл., 403; ЗЗайкі.
    уліпнуць як сляпы ў цеста. Пух. Жарт. 1. Пра чалавека, які трапіў у смешную сітуацыю. 2. Пра закаханага чалавека. ЛЦ, 125.
    хто без мяне як сляпы без палкі. Мін. Жарт. Пра чалавека, без якога не абыйсціся. ЛЦ, 38.
    шукаць як сляпы плоту. Ваўк. Няўхв. Пра чалавека, які нечага вельмі шукае. ФА.
    шукаць як сьляпы ў торбе. Смарг., Навагр., Ваўк., Шчуч., Воран., Уздз., Івац. Віл. Пра чалавека, які не бачыць, не арыентуецца ў цемры. Сцяшковіч, 619; ФА; АВНЛ; Даніловіч, 250; ТС 5, 55; ЗЗайкі.
  12. 192
    смаголь
    чорны як смаголь. Сміл. Пра вельмі чорнага чалавека ці нешта чорнае. Шатэрнік, 259. ≺ Смаголь - галавешка ад смольнага карча.
  13. 193
    смагуль
    чорны як смагуль. Карэл. ЖН, 62. Тое ж.
  14. 194
    смала
    Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прык. Пра тое, што сапраўды добрыя падзеі застануцца ў памяці, а благія забудуцца. Рапановіч, 243.
    Быль як смала, а нябыль як вада. Прык. Ром., Зап., I, 215. Тое ж.
    зямля [стала ліпкая] як смала. Слон. Пра зямлю пасля дажджу. Высл., 331.
    ліпкі як смала. Маладз., Стаўб. Няўхв. Пра нешта, некага прычэплівых. Носович, 595; МК, 139.
    навяліцца як смала. Мсцісл. Няўхв. Пра прычэплівага чалавека. Высл., 349, 137. ≺ Навяліцца - прыліпнуць, прычапіцца.
    прыліпнуць як смала да плота. Мін. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое, што прыляпіцца як смала.
    прыляпіцца як смала. Ганц., Івац. Няўхв. Пра таго, хто неадчэпна, дакучліва прыстае да каго-н. Аксамітаў, 136; ФА; ЗЗайкі.
    прыставаць як смала да падэшвы. Лід. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    прыставаць як смала да пастала. Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    прыстаць бы шаўцоўская смала. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 132. Тое ж.
    прыстаць як смала да кала. Ашм., Пруж. Няўхв. Станкевіч, 1055; ФА. Тое ж.
    прыстаць як смала да плоту. Стаўб. Няўхв. МК, 217. Тое ж.
    прычапіцца да каго як смала да цела. Астр. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
    прычапіцца як смала да дрэва. Брасл., Стол. Няўхв. Рабкевіч, 172; Барысюк, Буян, 13. Тое ж.
    прычапіцца як смала к рукам. Пух. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
    учапіцца як смала да кала. Гродз. Няўхв. Цыхун, 194. Тое ж.
    чапляцца да каго як смала да кала. Ашм., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    чорны як смала. Ваўк. п. Няўхв. Пра нешта вельмі чорнае, бруднае. Federowski, 66.
    завіхацца як муха ў смале. Гл. муха.
    завязнуць у сваім багацці як муха ў смале. Гл. муха.
    згінуць як муха ў смале. Гл. муха.
    ісці як па смале. Мін. Няўхв. Пра цяжкую дарогу, павольны рух. ЛЦ, 32.
    памалу (павольна) як муха на смале. Гл. муха.
    паўзці як муха па смале. Гл. муха.
    рухацца як муха па смале. Гл. муха.
    хадзіць як чорт па смале. Гл. чорт.
    уліпнуць як муха ў смалу. Гл. муха.
    улезці/залезці як муха ў смалу. Гл. муха.
    Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гл. мёд.
    прыліпнуць як пчала да смалы. Гл. пчала.
    прыстаць як да смалы. Зэльв. Незадав. Пра дакучэнне частымі просьбамі, назойлівымі роспытамі. МК, 218.
  15. 195
    смаліца
    смаліцаю лезці ў вочы. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека, што неадчэпна лезе, назаляе іншаму. Сцяцко, 1970, 148.
  16. 196
    смаловы
    дзед як смаловы корч. Гл. корч.
  17. 197
    смаляк
    чорны як смаляк. Ашм. Няўхв. Пра некага, нешта вельмі чорных. СПЗБ 4, 499.
    сядзець як кот у смаляках. Гл. кот.
  18. 198
    смаляны
    сеў і прыкіпеў як к смаляной лаўцы. Гл. лаўка.
    ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады як пень смаляны. Гл. сучка.
    замурзаны як смаляны чорт. Гл. чорт.
    чупрына скаўтунілася бы начэ ў смалянога чорта. Гл. чорт.
  19. 199
    смаляр
    прапахнуць як смаляр дзёгцем. Карэл. Няўхв. Пра нейкі характэрны пах ад каго-н. Высл., 368.
  20. 200
    смаржок
    маршчыністы як смаржок. Слон. Пра нейчы моцна маршчыністы твар. Высл., 345.

Паведаміць пра недакладнасьць