На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 121
    сініца
    як сініца на сучку. Мсцісл. Ухв. Пра зграбную дзяўчыну. Юрчанка, 180.
    Дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Стаўб. Прык. Пра цяжкасці гадавання дзяцей. ФА
  2. 122
    сірата
    жыць як сірата. Івац., Міл. Спачув. Пра чалавека, што жыве ў нястачы, беднасці. Бялькевіч, 226; ЗЗайкі.
    нагаравацца як сірата. Пух. Спачув. Пра кагосьці, хто моцна нагараваўся. Мін.-Мал., 1970, 162.
    такі дождж як сірата плача. Рэч. Пра спорны цёплы дождж. Высл., 397.
  3. 123
    сіраціна
    стаяць як сіраціна. Сміл. Спачув. Пра чалавека, які стаіць адзін, з прыгнечаным, забедаваным выглядам. Шатэрнік, 232.
    Па чужыні - ек сіроціні. Жытк. Прык. Пра тое, што на чужыне ніхто не стане клапаціцца пра цябе, шкадаваць. ТС 5, 37.
  4. 124
    сіта
    бачыць як скрозь сіта. Лоеў. Пра чалавека з аслабленым зрокам. Янкова, 36.
    дожджык трусіць (цярушыць) як праз (з) сіта. Краснап., Мін. Пра дробненькі, роўны дождж. Бялькевіч, 445; ЛЦ, 13. ≺ Трусіць - імжыць.
    дзіравая галава як сіта. Няўхв. Пра нейчую не надта добрую памяць. ФСБМ 1, 250.
  5. 125
    сітаўка
    танканогі як сітаўка. Няўхв. Пра танканогага чалавека. Янк., 432. ≺ Сітка, сітаўка - пліска. Але, магчыма, тут параўнанне з ножкай грыба-махавіка (параўн. сітнік і сітавік на Пскоўшчыне - грыб махавік). Даль, Слов., 4, 189.
  6. 126
    сітка
    танканогі як сітка. Няўхв. Янк., 432. Тое ж.
  7. 127
    скаба
    худая як скаба. Астр. Няўхв. Пра худую жанчыну ці карову, іншую жывёлу. СПЗБ 4, 433. ≺ Скаба - рабро.
  8. 128
    скабка
    як скабка. Жлоб. Няўхв. Пра жанчыну, якая хоча пра ўсё ведаць, імкнецца ўсюды патрапіць. Мат. Гом., VIII, 147. ≺ Скабка - стрэмка.
  9. 129
    скаварада
    як скаварада. Гом. Пра нешта вялікае, круглае, часцей пра кветку. Матэрыялы 1981, 114.
    горача дзе як на скаварадзе. Пра гарачыню. Янк., Пар., 43.
    падскокваць быццам на гарачай скаварадзе. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які падскоквае, перапоўнены эмоцыямі. ЛЦ, 73.
    скакаць баццэ гарох на гарачай скаварадзе. Гл. гарох.
    падскокваць як крась на скаўрадзе. Гл. крась.
    круціцца (віцца, вярцецца) як уюн на [гарачай] патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Гл. уюн.
    бы гад на сковороді. Гл. гад.
  10. 130
    скажэнны
    бегаць як скажэнны. Бран. Няўхв. Пра чалавека, які мітусіцца, носіцца як хворы. Бялькевіч, 338; Расторгуев, 240.
    крычаць як скажэнны. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць. Бялькевіч, 406.
    ляцець як скажэнны. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які мітусіцца, імкліва бяжыць. Бялькевіч, 256.
    насіцца як скажэнны. Лоеў. Няўхв. Янкова, 325. Тое ж.
  11. 131
    сказаць
    хутка як слова сказаць. Гл. слова.
    як аман сказаць. Гл. аман.
  12. 132
    скакаць
    жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Гл. верабей.
    У міру як на вялікім піру: хто скача, а хто і плача. Гл. пір.
    згорбіцца як мядзведзь скачучы. Гл. мядзведзь.
  13. 133
    скакун
    блішчаць як падкова ў скакуна. Гл. падкова.
  14. 134
    скала
    бабка цвёрдая як скала. Смарг. Ухв. Пра моцна загартаванае малое кавадлачка для кляпання касы. СПЗБ 5, 341.
    Жыць на чужой старонцы, як на скале адзінокай сасонцы. Добр. Прык. Фальк. Спачув. Пра цяжкае жыццё на чужыне. ПП 1, 291.
  15. 135
    скалка
    грошай як у чорта скалак. Гл. чорт.
  16. 136
    скамарох
    Усяк пляша, ды не як скамарох. Прык. Пра тое, што кожны нешта робіць, але не так добра, як спецыяліст. Ром., Зап., I, 215.
  17. 137
    скамянелы
    як скамянелы. Пра чалавека, які, уражаны, знерухомеў. Санько, 213.
  18. 138
    скарбовы
    здаровы (здараўляка, крэпкі, моцны) як дуб [скарбовы]. Гл. дуб.
  19. 139
    скаўт
    худы як скаут. Асіп. Няўхв. Пра худога касцістага чалавека. Высл., 414. ≺ Скаўт - магчыма, склют.
  20. 140
    скаціна
    Грошы - не мякіна, а чалавек не скаціна. Гл. мякіна.
    з болю як скаціна б'юся. Слон. п. Чалавек пра сябе: ад болю ён траціць кантроль, развагу. Federowski, 41.
    Хата бэз дытыны як хлів бэз скотыны. Гл. хлеў.

Паведаміць пра недакладнасьць