На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 81
    свякроў
    бурчаць як ліхая свякроў. Слон., Івац. Насмешл. Пра жанчыну, якая залішне бурчыць, выказвае раздражненне. Высл., 289; ЗЗайкі.
    Хата чужая як свякроў ліхая. Івац. Прык. У чужой хаце нельга адчуваць сябе свабодна, яна няўтульная, неласкавая. ЗЗайкі.
  2. 82
    свякроўка
    дудукаць як ліхая свякроўка. Янк., Пар., 56. ≺ Дудукаць - тут: бурчаць. Тое, што бурчаць як ліхая свякроў.
  3. 83
    свякруха
    бурчаць як свекруха. Лоеў. Насмешл. Пра жанчыну, якая залішне бурчыць, выказвае раздражненне. Янкова, 59.
    Чужая хата такая як свякруха ліхая. Жытк., Мін. Прык. ТС 5, 301. Тое, што Хата чужая як свякроў ліхая.
  4. 84
    свянты
    як у хваробе свянтэго Левантэго. Гл. хвароба.
  5. 85
    свянцоны
    смяяцца як свянцонае парася. Гл. парася.
    баяцца як чорт (д'ябал) свянцонай вады. Гл. чорт.
    уцякаць як чорт ад свянцонай вады. Гл. чорт.
    насіцца як са свянцоным яйкам. Гл. яйка.
  6. 86
    свярдзёлак
    лезці як свярдзёлак у дуб. Мсцісл. Іран. Пра нейкую справу, што цяжка вырашаецца. Юрчанка, 197.
  7. 87
    свярдло
    круціць [па касцях] як свердлам. Ваўк. п. Пра праявы хваробы (раматуз, застуда, боль у касцях). Federowski, 150.
  8. 88
    свярчок
    лезці як свяршчок на агонь. Ваўк. п. Няўхв. Пра небяспечнае і нястрыманае імкненне да нечага. Federowski, 163.
  9. 89
    свята
    плесціся як у свята старцы на пабіранне. Касц. Няўхв. Насмешл. Пра павольную хаду, падобную на хаду ўбогіх старцаў. ЛЦ, 26.
    прыбрацца як у свята. Мсцісл. Ухв. Пра нейчае добрае ўбранне. Бялькевіч, 84.
    Пурым не свята, трасца не хвароба. Прык. Жарт. Пра павярхоўнае, несур'ёзнае стаўленне сялян да чужых святаў і ліхаманкі. Янкоўскі, 117.
  10. 90
    святліца
    у хаце як у панскай святліцы. Маладз. Захапл. Пра багата аздобленую прыбраную хату. Гілевіч, 108.
  11. 91
    святы
    багаты як зямля святая. Гл. зямля.
    усё прымаць як зямля святая. Гл. зямля.
    чорны як святая зямля. Гл. зямля.
    адвярнуцца як Юда ад святой вячэры. Гл. Юда.
    седеть як светая. Лоеў. Пра жанчыну, якая нерухома сядзіць, нічога не робіць. Янкова, 195.
    сядзець як намалёвы светы. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома сядзіць, як выява на абразе. Сержпутоўскі 1999, 30.
    С голыга як са святога, ничога ни возьмиш. Смал. Прык. Пра немагчымасць атрымаць штосьці з беднага. Добровольский ІІІ, 70.
    набожны як святога Юр'я конь. Гл. Юр'я.
    набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Гл. Юр'я.
    прычапіцца як д'ябал да святога Міхала. Гл. д'ябал.
    такая пацеха як на святога Вайцеха. Гл. Вайцех.
    голы як святы турэцкі. Гл. турэцкі.
    скласці рукі як святы. Івац. Раздраж. Пра чалавека, які проста сядзіць, бяздзейнічае, калі ад яго чакаюць працы. Янк., Пар., 149; ЗЗайкі.
    хадзіць як святы Марка па пекле. Гл. Марка.
    сядзець рукі палажа як святэй Божа. Гл. Божа.
    сядзець як святэй (святым) пад храстом. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што ціха і бесклапотна сядзіць, нічога не робіць. Юрчанка, 174.
    хавацца за чужэй хрыбет як святэй якей. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які стараецца ўхіліцца ад работы. Юрчанка 1977, 152.
    явіцца да каго як святэй. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які прыйшоў у госці, а нічога не прынёс. Юрчанка, 197.
    сядзець як сьвента турэцка. Гл. турэцкі.
  12. 92
    свяціць
    лысы - як месяц свеціць на галаве. Гл. месяц.
    мачаха як месячык: свеціць ды не грэе. Гл. месячык.
  13. 93
    свяча
    даўжэзны як калядная свяча. Пруж. Пра нейкі доўгі прадмет. ФА.
    краса без ума - што фанар без свячы. Гл. фанар.
  14. 94
    седакі
    зарабіць як на валах седакоў возячы. Гл. вол.
  15. 95
    секануць
    сказаць як крапівой секануў па голых лытках. Гл. крапіва.
    сказаць як сякераю секануць. Гл. сякера.
  16. 96
    селядзец, гл. таксама следзь
    валачы як кот селядца. Гл. кот.
    трэба як солі да селядца. Гл. соль.
    кешкацца як кот з селядцом. Гл. кот.
    насіцца як кот з селядцом. Гл. кот.
    вымачаны як селядзец. Ваўк. п., Слон. Пра вымаклага пад кажухом, у балоце або моцна ўпацелага чалавека. Federowski, 344; Высл., 297.
  17. 97
    селянін
    Воўк не еўшы як селянін пагарэўшы: што ўбачыць, тое і трэба. Прык. І воўк, і пагарэлец крадуць па неабходнасці. Янк., 209.
  18. 98
    сем
    Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства.
    у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Ваўк. п. Няўхв. Пра неахайную, пакамечаную пасцель. Federowski, 224.
    уплятаць як за сямёх дурных. Дзярж. Няўхв. Пра нейчы празмерны апетыт. Гілевіч, 166.
    як сем баб адхадзіла каго. Навагр. Ухв. Пра раптоўнае і поўнае ўзнаўленне здароўя. Даніловіч, 253.
    як сем баб пошэптало. Жытк. Ухв. ТС 4, 211. Тое ж.
    як сем немцаў. Зэльв. Няўхв. Пра вельмі тупога, неразумнага, няўцямнага. Даніловіч, 249.
  19. 99
    семера
    нос як на семярых рос, а аднаму застаўся. Карэл. Кплів. Пра чыйсці доўгі нос. Высл., 355.
  20. 100
    сена
    валасы шорсткія як сена. Ваўк. п. Няўхв. Пра жорсткія валасы кагосьці. Federowski, 338.
    зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
    з'ехаць як сабака з сена. Гл. сабака.
    Любіць - не сена касіць. Насмешл. Пра складанасці ў каханні. БВ, 104.
    любіць як свіння сена. Гл. свіння.
    наляцець як дождж на сухое сена. Гл. дождж.
    Нявестка порсткая як сена жорсткае. Прык. Пра жвавую, рухавую маладзіцу. Янкоўскі 1971, 150.
    павязаць каго як сухое сена. Капыл. Пра людзей, якіх пазбавілі свабоды. ДА.
    патрэбна як сена сабаццы. Бераст. Іран. Пра нешта, мала патрэбнае каму-н. Даніловіч 2008, 137.
    прыбраць што як сухое сена. Гор. Ухв. Пра хуткае, тэрміновае выкананне справы. АВНЛ.
    сядзець як капа сена. Гл. капа.
    трэба як матыка для сена. Гл. матыка.
    прапасці (знікнуць, згубіцца) як іголка ў сене. Гл. іголка.
    сядзець як сабака на сене: i сам не гам, i другому не дам. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць