На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 21
    Саламон
    Хоць гол як біч, да вумён як Саламон. Гл. біч.
  2. 22
    саламонавы
    разумны як саламонавы порткі. Гл. порткі.
    такі мудрэц як саламонавы гаці. Гл. гаці.
    хітры як саламонавыя порткі. Гл. порткі.
  3. 23
    салдат
    Армія без мата што салдат без аўтамата. Мінск. Прык. Жарт. Пра панаванне ў войску ненарматыўнай лексікі. АВНЛ.
    надуцца як салдат на вош. Дзярж. Насмешл. Пра чалавека крыўдлівага, капрызнага. ФА.
  4. 24
    салёны
    Век пражыць як салёны грыб праглынуць. Гл. грыб.
    хадзіць як солоны. Лоеў. Няўхв. Пра чалавека маркотнага, заклапочанага, забедаванага. Янкова, 118.
  5. 25
    салідэра
    як конь на салядэру (на салідэру). Гл. конь.
  6. 26
    салодкае
    прыліпнуць як муха да салодкага. Гл. муха.
  7. 27
    салома
    Дзяўчына як салома: ператрухне - нікому не патрэбна. Мін. Прык. Пра хуткае знікненне жаноцкай прывабнасці. АВНЛ.
    прыстаць як салома ў лазні. Сен. Няўхв. Пра настойлівае прыліпанне, прыставанне да некага. Каспяровіч, 254.
    размокнуць як гнілая салома. Карэл. Здзекл. Пра нешта, некага непрывабных, мокрых, брыдкіх. ФА.
    як той, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е. Ваўк. п. Жарт. Пра кагосьці, іншасказальна параўнанага з сабакам. Federowski, 286.
    загарэцца (заняцца) як стог саломы. Гл. стог.
    тоўсты як куль саломы. Гл. куль.
  8. 28
    саломка
    Без жонкі як сяннік без саломкі. Гл. сяннік.
  9. 29
    Салоха
    удалося як тэй Салосе (Шалосе). Ваўк. п., Ушацк. Іран. Насмешл. Пра няўдала зробленую справу, чыюсьці няўдачу. Нос., 166; Дуб., 65; Federowski, 317; Матэрыялы 1981, 124; Барадулін, 110.
    хадзіць як Салоха. Чашн. Няўхв. Пра неахайную непрывабную жанчыну. Каспяровіч, 275.
  10. 30
    салявы
    сунуцца як салявы мяшок (мех). Гл. мяшок.
  11. 31
    сам
    рабіць як сабе. Івац. Ухв. Пра надзейна, акуратна зробленую справу. ЗЗайкі.
    хадзіць як сам не свой. Ваўк. п., Рэч., Мсцісл., Івац. Пра разгубленага ці хваравітага чалавека. Federowski, 48; Pietkiewicz, 394; Юрчанка 1974, 228; ЗЗайкі.
    есці бы не ў себе. Стол., Жабін. Няўхв. Пра прагнае паглынанне ежы кім-н. Барысюк, Буян, 13; Ганчук, Касцючык, 85.
    цяжка на сэрцы, баццэ сам сябе пахаваў. Слуцк. Спачув. Пра невыносную тугу, сумоту, цяжар на сэрцы, душы. Сержпутоўскі 2000, 240.
  12. 32
    самавар
    блішчаць што медны самавар. Мсцісл. Жарт. Пра нейчы добры выгляд, жартаўлівы настрой. Юрчанка, 206.
    разыйціся як халодны самавар. Чач. Іран. Пра чалавека раззлаванага, раздражнёнага. Янкоўскі, 81; Матэрыялы 1981, 143.
    пара як з самавара. Смарг., Лаг. Іран. Пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога. Звычайна пра мужа і жонку. Даніловіч, 227; АВНЛ.
  13. 33
    санапрадка
    круціцца як санапрадка. Мсцісл. Пра чалавека, які надакучыў сваёй мітуснёй. Юрчанка, 196.
  14. 34
    сані
    Мужык як сані, абы я сама была як пані. Астр., Вілен. Прык. Пра пажаданасць, каб жонка была прыгожай, а мужыку гэта не абавязкова. СПЗБ 3, 80; Аксамітаў, 252; Sielicki, 150.
    трэба як сані па цаліне. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Ройзензон, 81.
    як з санямі за стол. Смарг. Пра нешта зробленае не да месца, недарэчна. Санько, 209; Сцяшковіч, 615.
  15. 35
    сапрынаўскі
    жыць як старцы сапрынаўскія. Гл. старац.
  16. 36
    саракоўка
    хацець як старац саракоўкі. Гл. старац.
  17. 37
    саранча
    есці бы саранча. Слуцк. Няўхв. Пра чыйсьці празмерны апетыт, непераборлівасць у ежы. Сержпутоўскі 2000, 243.
    наляцець як саранчы. Пра мноства дзяцей, гасцей, птушак і г. д. Янк., 416.
  18. 38
    сарвацца
    баццэ з прывязі сарваўся. Гл. прывязь.
    вецер як з чапы сарваўся. Гл. чапа.
    як з цэпа (ланцуга, прывязі) сарваўся. Гл. цэп.
    як з шыбеніцы сарваўся. Гл. шыбеніца.
    бегаць як з ланцуга сарваўшыся. Гл. ланцуг.
    насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга/з прывязі. Гл. сабака.
  19. 39
    сарна
    бегчы (скакаць) як сарна. Ухв. Пра лёгкі, прыгожы бег кагосьці. Янк., 413.
  20. 40
    сарока
    белабокі як сарока. Пра рабога каня ці іншую жывёліну. Янк., Пар., 16.
    выскачыць як сарока на вербе. Гродз. п. Жарт. Пра нечаканае з'яўленне кагосьці. Federowski, 345.
    жыць як сарока на калу. Мін. Няўхв. Пра неўладкаванае жыццё часовы прытулак дзе-н. Высл., 320.
    застракатаць як сарока на дождж. Мін. Няўхв. Пра гучную, гарачую жаночую гаворку, балбатню. ЛЦ, 65.
    затрашчаць/трашчаць як сарока. Стаўб., Мядз. Няўхв. СЦБ, 155; ФА. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
    лахандзець як сарока. Ваўк. СРЛГ, 66. ≺ Лахандзець - шмат гаварыць. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
    скергетаць ек сорока. Жытк. Няўхв. Пра нейчы адрывісты рэзкі смех. ТС 5, 41.
    стаяць як сарока на калу. Рэч. Няўхв. Пра нейчае няпэўнае становішча. ЛЦ, 123.
    сядзець як сарока на калу. В.Дзв. Няўхв. СПЗБ 4, 369. Тое ж.
    тырчаць (сядзець, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Уздз., Слон., Смарг., Гом. Няўхв. Высл., 402; ФА. Тое ж.
    угледзецца як сарока на костку. Валож. Пра нейчы пільны цікаўны погляд. Высл., 403.
    хата як сарока бяз хваста: бяз хлявоў, бязь сяней. Ушацк. Жарт. Пра незакончаны будынак, сялібу. Барадулін, 120.
    хітрая як сарока. Віл. Пра хітрую жанчыну, якая ўсё ўгледзіць. СПЗБ 5, 305.
    шныраць як сарока на падворку. Карэл. Няўхв. Пра цікаўнага, дападлівага чалавека. Сцяшковіч, 619.
    шчабятаць як сарока. Івац. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Federowski, 192; 297; ЗЗайкі. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
    як сарока на хвасце. Ваўк., Воран. Пра вельмі хуткае распаўсюджванне плётак, чутак, навінаў. Даніловіч, 246.
    жанкі як сарокі. Слон. Жарт. Пра шчабятлівых жанчын. Высл., 318.
    зляцецца як сарокі. Жарт. Пра жанчын, што сабраліся гуртам. Янк., Пар., 75.
    у роце як сарокі начавалі. Слон. Пра благое адчуванне ў роце пры хваробе, пахмеллі. Высл., 402.

Паведаміць пра недакладнасьць