На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 41
    саромецца
    гарэлка не дзеўка, не саромеючыся п'ецца. Гл. дзеўка.
  2. 42
    сарочка
    што як у беднага сарочка. Гл. бедны.
    прапасці як новая сарочка з плоту. Ваўк. Жарт. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 237.
    дакучыць як вош у сарочцы. Гл. вош.
    одна дытына шчо одна сорочка. Кобр. Пра пажаданасць мець у сям'і дваіх і больш дзетак. ЗБоганевай.
  3. 43
    сароччы
    галава як сарочча гняздо. Гл. гняздо.
    дявочча як сарочча. Смал. п. Жарт. Пра ненадзейнасць чагосьці дзявочага. Добровольский III, 64.
    дом як сарочча гняздо. Гл. гняздо.
    як сарочча гняздо. Гл. гняздо.
  4. 44
    сарэна
    раўсці як сарэна гарадская. Астр. Няўхв. Пра нейчы моцны крык. ФА.
  5. 45
    сасватаны
    стаяць як сасватаны. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека нерухомага, у задуменні, заклапочанага. ЛЦ, 35.
  6. 46
    сасна
    вырасці як сосна. Ваўк. п. Ухв. Пра высокага стройнага чалавека. Federowski, 344.
    грымнуць як сосна аб землю. Ваўк. п. Пра чыёсьці моцнае рэзкае падзенне. Federowski, 119; Янк., 403.
    паляцець як сосна. Трак. СПЗБ 3, 373. Тое, што грымнуць як сосна аб землю.
    вялікі як сосна. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 329. Тое, што вырасці як сосна.
    лазіць як белка па соснах. Гл. белка.
  7. 47
    сасонка
    жыць на чужой старонцы, як на скале адзінокай сасонцы. Гл. скала.
  8. 48
    сатана
    прыйсці ек сатана. Жытк. Няўхв. Пра прыход злоснага, агрэсіўнага чалавека. ТС 3, 176.
    чапляцца як сатана. Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці, хто нахабна прыстае, чапляецца да іншых. Юрчанка, 196.
  9. 49
    сатаннё
    чапляцца як сатаннё. Мсцісл. Асудж. Юрчанка, 196. Тое, што чапляцца як сатана.
  10. 50
    Саўка
    крутытыся бы Савка на яйцых. Бяроз. Жарт. Пра непаседлівага чалавека. АВНЛ. ≺ Алюзія да паводзін літаратурнага героя.
    бегаць як збянтэжаны Саўка. Гом. Пра бегатню ўстрывожанага, прыгнечанага чалавека. АВНЛ.
    драцца як Саўка ў асець (падасецце). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які некуды недарэчна лезе. Юрчанка, 201.
    зарабіць як Саўка на барсуку. Мін. Іран. Пра адсутнасць заробку наогул. ЛЦ, 37.
    сябраваць як Саўка з Хоўрай (Маланкай). Мсцісл. Жарт. Пра нейчае моцнае сяброўства. Юрчанка, 196.
    як збянтэжаны Саўка. Воран., Шчуч., Слон., Жытк. Пра разгубленага, прыгнечанага, устрывожанага чалавека. Даніловіч, 225; ТС 3, 247.
  11. 51
    саха
    давесці што Флёрка саху. Гл. Флёрка.
  12. 52
    сахары
    кіпці як сахары. Пра доўгія вострыя кіпці каго-н. Янк., 411. ≺ Сахор - вілы для гною.
  13. 53
    сачынка
    вочы як сачынкаю прарэзаны. Мсцісл. Пра вузкія вочы. Юрчанка, 196.
  14. 54
    свадзьба
    скрэбсці галаву як перад свадзьбаю. Мсцісл. Кплів. Пра нейчы роздум перад сур'ёзнай справай. Юрчанка 1977, 217.
    нарадзіцца як к свадзьбе лошадзь. Нясв. Кплів. Пра чалавека, прыбранага як на свята. ФА.
  15. 55
    сват
    гонару як у багатага свата. Насмешл. Пра вельмі ганарлівага чалавека. Янк., Пар. 43.
  16. 56
    сваты
    прыбрацца як кот у сваты. Гл. кот.
  17. 57
    сваха
    як сваха пераезная. Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які пастаянна мяняе месца прыстанішча. ЛЦ, 32.
  18. 58
    свацця
    Шчасце як трасца, пераходная свацця. Гл. трасца.
  19. 59
    сваяк
    Сыр не закуска, кум не сваяк. Гл. закуска.
    сядзець як бедны сваяк. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які ціха і сціпла сябе трымае. ЛЦ, 45.
  20. 60
    свекруха, гл. свякруха

Паведаміць пра недакладнасьць