На запыт знайшлося 126 артыкулаў

  1. 81
    штык
    стаяць як штык. Мядз. Ухв. Пра нейчую гатоўнасць да справы, з'яўленне ў час. ФА.
  2. 82
    шуба
    Бей жану як шубу, а любі як душу. Прык. Правіла архаічнай патрыярхальнай сям'і. Ром., Зап., І, 215.
  3. 83
    шугаць
    у грудцах як полынь шугаець. Гл. полынь.
  4. 84
    шукаць
    як бобу у гаросе шукаць. Гл. боб.
    як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
    як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
  5. 85
    шула
    вылупіць (вырачыць) вочы як вол (бык) на новае шула. Гл. вол.
    глядзець як бык на новае шула. Гл. бык.
    тоўсты як шула. Ухв. Пра кагосьці тлустага, моцнага, шырокага. Янк., 432.
    шырокі як шула. Слон. Ухв. Пра моцнага шыракаплечага мужчыну. Высл., 423.
  6. 86
    шуляк
    налытів як шуляк. Пін. Няўхв. Пра нейчы агрэсіўны, рэзкі напад на каго-н. БД, 308.
  7. 87
    шумець
    працуе як гай шуміць. Гл. гай.
    у галаве як у млыне (шуміць). Гл. млын.
  8. 88
    шумочак
    стаіць у глазах як шумочак. Воран. Няўхв. Пра няясны зрок каго-н. СПЗБ 5, 507. ≺ Шумочак - туман.
  9. 89
    шупалонік
    напетавацца ек шуполонік. Жытк. Насмешл. Пра дзіця, што добра, сытна пад'ела. ТС 3, 149. ≺ Напетавацца - нахлябацца; шупалоніць - есці.
  10. 90
    шурпа
    хадзіць як курыца шурпа. Ваўк. Няўхв. Пра жанчыну, якая мае непрыгладжаны, «шурпаты» выгляд, неахайную. СПЗБ 5, 508. ≺ Шурпа - парода кур, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер'ем.
    як шурпа. Гродз. Няўхв. Сцяшковіч, 622. Тое, што хадзіць як курыца шурпа.
    як шурпа лахмата. Шчуч. Няўхв. СПЗБ 5, 508. Тое ж.
  11. 91
    шуфаль
    валіць як з шуфля. Дзятл. Пра густы снег. СПЗБ 5, 510.
  12. 92
    шуя
    тоўсты як шуя. Мсцісл. Пра тоўстага, сытага чалавека. Юрчанка, 204.
  13. 93
    шчава
    кіслы як шчава. Лоеў. Няўхв. Пра нешта досыць кіслае. Янкова, 424. ≺ Шчава - шчаўе.
  14. 94
    шчанё, гл. шчаня
  15. 95
    шчанюк
    вішчаць як шчанюк. Свісл. Няўхв. Пра нейкі непрыемны візглівы крык кагосьці. СПЗБ 1, 318.
    курчыцца як шчанюк пад дажджом. Навагр. Няўхв. Пра паставу чалавека, яго знешні выгляд. ЛЦ, 71.
  16. 96
    шчаня
    цюхаць услед як шчанё. Крыч. Насмешл. Пра чалавека, які стараецца не адстаць ад кагосьці. Бялькевіч, 485. ≺ Цюхаць - бегчы.
    дзяўкуць як шчаня. Слон. Няўхв. Пра нейчае скуголенне, рэдкія ціхія гукі, словы. Высл., 313.
    дурны як шчаня да году. Навагр., Зэльв., Івац. Асудж. Груб. Пра вельмі недасведчанага неразумнага чалавека. Даніловіч, 245; ФА.
    Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Брасл. Прык. Пра неабходнасць прымаць сваё дзіця такім, якое яно ёсць. ПП 1, 114.
    Паны як папы, a паняты як шчаняты, яшчэ горшыя. Прык. Няўхв. Пра панскіх спешчаных дзяцей. Ляцкий, 33.
    набрацца як шчэня сыроваткі. Стол. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 3, 110.
  17. 97
    шчаціна
    валасы як шчаціна. Ваўк. п. Няўхв. Пра надта цвёрдыя, жорсткія валасы. Federowski, 338.
  18. 98
    шчопаць
    як у шчопці ўзяць. Пра нешта ў вельмі малой колькасці. Янк., Пар., 210.
  19. 99
    шчотачка
    як шчотачка. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра дружныя ўсходы. Юрчанка, 204.
  20. 100
    шчотка
    конюшына як шчотка. Стол. Ухв. Пра дружны рост густой канюшыны. ТС 2, 215.
    трава [густая] як шчотка. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра густую добрую траву. Янк., 432; Юрчанка, 204; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць