21 васкаваны // васковы Васкаваны. Нацёрты або насычаны воскам. Шчокі здаваліся абцягнутымі васкаванай папераю, як у людзей з невылечнымі хваробамі. М.Лужанін. Васковы. Зроблены… 22 вастрыць // вастрэць Вастрыць. што. Рабіць што-н. вострым; заточваць, тачыць. Вярнуўшыся дадому, Грысь доўга, з асаблівым стараннем вастрыў пілу. А.Кулакоўскі. Вастрэць.… 23 ваўністы // ваўняны Ваўністы. Разм. Пакрыты густой і доўгай воўнай. Ваўністая авечка. Ваўняны. Які мае адносіны да воўны; зроблены з воўны. Нацягнулі шацёр, прычым ваўняныя… 24 вентыль // вентылятар Вентыль. Клапан для рэгулявання патоку вадкасцей, пары, газу (паветра ў духавых музычных інструментах). Чалавек трымаў на вентылі шланг, а я зноў пачаў… 25 вераснёвы // верасовы Вераснёвы. Які мае адносіны да месяца верасня. Сінонім: вераснёўскі. Дзед Пранук, усеўшыся дзе-небудзь у зацішным кутку, флегматычна пакурваў сваю… 26 вербаваны / вярбованы // вярбовачны Вербаваны. Тое, што і вярбованы. Усе вербаваныя спадзяваліся на добрыя заработкі. Вярбованы. Такі, якога завербавалі, нанялі на работу; вербаваны.… 27 ветравы // ветравы // ветраны // ветраны Ветравы. Які мае адносіны да ветру. Ветравы: павеў, подых, напор, шквал і г.д. Лоўгач нечакана заўважыў, што няясны ветравы спеў за яго спінай, на… 28 ветраць // ветрыць Ветраць. Разм. Прасушвацца, праветрывацца. Хлеб, вядома, застаўся некранутым і ветраў пад страхою, аж пакуль не высах на сухар. М.Лужанін. Ветрыць.… 29 вечарэць // вячэраць Вечарэць. безас. Блізіцца к вечару. Я доўга не бачыў цябе і, як толькі пачало вечарэць, заспяшаўся да тае альтанкі. Я.Скрыган. Вячэраць. Есці ежу вечарам.… 30 віжаваць // візаваць Віжаваць. Разм. Сачыць, наглядаць, цікаваць. Прыцемкам, калі не віжуе чужое вока, захапіўшы дзяружку і кажух, Крамер кіруецца на агарод. І.Навуменка.… 31 вілаваты // вілачны Вілаваты. Вілападобны, раздвоены. На яе [хату] вілаватымі галінамі зморана хілілася старая высокая груша. В.Адамчык. Вілачны. Які мае адносіны да вілак,… 32 віраж1 / віраж2 // вітраж Віраж1. 1. Паварот з крэнам самалёта, карабля або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда і г.д. Гэтак жа, як і яна, умеў захапляцца: мог гадзінамі… 33 вітамінізаваны // вітамінны // вітамінозны Вітамінізаваны. Насычаны вітамінамі; у які ўведзены вітаміны. Вітамінізаваны прадукт. Вітамінны. Які мае адносіны да вітамінаў; з вітамінамі. Агрэгат… 34 віхраваты // віхравы / віхрасты Віхраваты. Разм. З віхрамі; віхрасты. Разарваўся шалёны снарад. Смерць? Ну што ж, - ёй мы ўсе вінаваты! А жыццё за каўнер ды назад: «Стой, куды ты,… 35 вобласць // воласць Вобласць. 1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР. Перад самай вайной яго ... паслалі на працу старшынёю калгаса ў заходнія вобласці.… 36 воклік // вокліч // вокрык Воклік. Слова, якім аклікаюць; выгук. Пасля яшчэ аднаго вокліку чалавек на дрэве абазваўся і сказаў, што ён як ёсць свой. А.Кулакоўскі. Вокліч. Гучны… 37 вораны // ворны / ворыўны Вораны. Які ўзаралі, апрацавалі плугам; араны. Паглядзі: на полі вораным след праложан калясом. М.Чарот. Ворны. Прыгодны, прыдатны для ворыва; не абложны.… 38 восці // восць Восці. адз. няма. Рыбалоўная прылада ў выглядзе віл. Іліко... схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Э.Самуйлёнак. Восць. зб. Доўгія… 39 вочап // вочапка Вочап. Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро. Збоку, у лагчыне, стаіць невялікі хляўчук з паветкай для дроў, з-за хлява выступае рог варыўні,… 40 вуглаваты // вуглавы Вуглаваты. З выступамі, няроўны. На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара. М.Гамолка. Вуглавы. 1. Які мае форму вугла, сагнуты…