На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Сам не свой — Сам не ў сабе = Як не свой
  2. 2
    Сам с вершок, голова с горшок — Сам як мурашка, галава як ражка (як цэбар) = Сам з кокаць, барада з локаць = Жабе па калена, а галава з капу сена
  3. 3
    Сам себе хозяин — Сам пан = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою = Нікому ні ў шапку = Сам вялікі
  4. 4
    Сам черт голову сломает — Чорт ногі паломіць
  5. 5
    Сам черт не разберет — Чорт піва зварыў дый саладзін адрокся = Сам чорт піва рабіў і саладзіць адрокся
  6. 6
    Сапоги всмятку — Снег саломаю тушыць = Кісялём бліны мазаны, на паркане сушацца = Грушы (грушкі) на вярбе
  7. 7
    Сапожник без сапог — Шавец у падзёртых ботах ходзіць = Каваль без сякеры, а шавец без ботаў (а шавец босы) = Ганчар у чарапку есці варыць, а шавец у атопках ходзіць = Каваль без сякеры і нажа сядзіць

Паведаміць пра недакладнасьць