-
1
Седая старина — Сівая мінуўшчына (даўніна) = Старасветчына
-
2
Седина в бороду - бес в ребро — Волас сівее, а галава шалее = У старой печы паляць чэрці = Сівізна ў бараду, а чорт у галаву
-
3
Седой (белый) как лунь — Сівы як голуб (як лунь, як яблыня, як зайчык)
-
4
Семи пядей во лбу — Чэрап густа варыць = Сем пядзяў лоб = Моцная галава = З двума віхрамі
-
5
Семь бед - один ответ — Ці грэх, ці два = Адна казе смерць = Адзін раз Марку жаніць = Адзін грэх: хоць раз у лоб, хоць два
-
6
Семь одежек и все без застежек — Сем капот ды голы жывот
-
7
Семь пятниц на неделе — На адзін дзень сем перамен = Як увосень: на дзень пагод восем
-
8
Семь раз отмерь - один отрежь — Сем (дзесяць) разоў мер і то не вер = Перш правер, а потым вер = Сем разоў глядзі, а назад не вядзі = Без меры няма веры = Скажаш - не вернеш, адсячэш - не прыточыш
-
9
Сердце замирает — Душа млее
-
10
Сердце кровью обливается — Крывёю сэрца абягае (зацякае) = Душа крывёю залятае = Душа чарнее
-
11
Сердце разрывается — Сэрца рвецца = Сэрца краецца = Сэрца на штукі распадаецца (кроіцца)
-
12
Сесть в калошу — Макам сесці = У лужыну (у калюжыну) сесці
-
13
Сесть на шею — На карак уссесці
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць