-
1
Собак гонять — Сабак сцерагчы = Сабак дражніць = Сабакі біць
-
2
Со всех ног — На ўсю нагу = Адно пяткі бліскацяць = Аж пыл курыць = Аж зямля закурэла = Аж пяты забрашчалі (заблішчэлі) = Як ганчак = Як заяц
-
3
С огнем шутки плохи — З агнём жартаў няма = З агнём ліхія жарты = З агнём не жартуй і вадзе не вер = Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу = Агонь адмсціцца, як яго ўцвеліш
-
4
Сойти в могилу — З зямелькаю пабрацца = З пясецкім (з магілай) ажаніцца = З сырой зямлёю шлюб узяць = З зямлёю ды з магілаю ажаніцца
-
5
Сойти на нет — На нішто з'ехаць = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць
-
6
Сойти (спятить) с ума — З глузду (з глуздоў) з'ехаць (злузнуцца, выйсці) = З розуму спасціся (выбіцца) = Кашулі (сарочкі) свае забаяцца = З лядашчыкам спазнацца = Ускруціцца = Здурнець
-
7
Солдат спит - служба идет — Кухар спіць, а суп кіпіць = Бабка спіць, а гусей пасе
-
8
Соловья баснями не кормят — Салаўі пяюць, ды хлеба не даюць = З гутаркі хлеба не наясі = Усялякая гамонка да хлеба добрая = Што па той чэсці, калі няма чаго есці
-
9
Сорвать голову — Галаву (з плячэй) знесці = Канцы зрабіць
-
10
Сорви-голова — Завярні-галава = Зламі-галава = Кату хвост завяжа = З касцёла галку здыме
-
11
Сошло с рук — Дарма прайшло = З вадою збегла = Так мінулася
На запыт знайшлося 11 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць