-
1
Смелость города берет — У каго адвага, у таго й перавага = Адвага - не знявага = Адважны нідзе не згіне = Адвагаю і пекла пяройдзеш = Бой адвагу любіць
-
2
Смелым счастье помогает — Смеламу Бог памагае = Хто не рызыкуе, той не мае = На рахманага Бог нанясе, а смелы сам набяжыць
-
3
Смерть за воротами не ждет — Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны = Смерць ускоча, калі захоча = Смерць прычыну шукае
-
4
Смерть не разбирает чина — Смерць не перабірае і не мінае = Смерць не разбірае, каго забірае = Смерць у зубы не глядзіць = Усякага адна магіла прыгорне
-
5
Смести (стереть) с лица земли — Са свету згладзіць (прыбраць) = У нівеч абярнуць = З мапы (з карты) выкасаваць = З зямлёю знодаць = Дашчэнту знішчыць
-
6
Смех без причины - признак дурачины — Па латках пазнаць скупога, а па смеху - дурнога = Дурня па смеху пазнаеш
-
7
Смех да и только — Смех дый годзе = Смеху варта = Пацеха дый годзе = Пацеха з меха
-
8
Смешинка в рот попала — Подмазку з'еў = Пусты падпаў
-
9
С милым рай и в шалаше — Хоць у будане жыць, абы з каханым быць = Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові
-
10
С миру по нитке - голому рубашка — Крыха да крыхі - збярэцца торба = Нітка да ніткі - беднаму сарочка = Зерне да зерня, будзе поўная мерня
-
11
Смотреть бирюком — Сугнеем глядзець = Рубам паглядаць = Глядзець як сыч = Пазіраць з-пад лоба як воўк = Ваўкавата глядзець
-
12
Смотреть в могилу (в гроб) — На паповы сані глядзець = Хацець да Бога = Дамоў збірацца (пара) = У зямельку прасіцца = Дуды ў мех складаць (збіраць)
-
13
Смотреть в оба — На ўсе вочы глядзець = Пільна глядзець
-
14
Смотреть как баран на новые ворота — Глядзець як баран у біблію = Глядзець як гусь на бліскавіцу = Пазіраць як дурны баран на ваду = Вырачыць вочы як вол (як бык) на новае шула = Вочы вылупіць як дурны баран
На запыт знайшлося 14 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць