На запыт знайшлося 22 артыкулы

  1. 1
    Ставить во главу угла — У аснову класці (браць)
  2. 2
    Ставить в один ряд — Нароўні ставіць = У адзін шэраг стаўляць (станаўляць)
  3. 3
    Ставить вопрос ребром — Рубам пытанне ставіць
  4. 4
    Ставить на одну доску — На адну роўніцу ставіць (станавіць)
  5. 5
    Ставить на попа — Старчаком (старчма) станавіць (ставіць)
  6. 6
    Старая карга — Порхаўка старая = Старога лесу качарга = Корга (коржа) старая
  7. 7
    Старая песня — Старая показка (байка) = Спяваная песня
  8. 8
    Старого воробья на мякине не проведешь — Старога ліса не ашукаеш = Старога вераб'я на мякіну не зловіш (не падманіш)
  9. 9
    Старость - не радость, не красные дни — Старасць - не радасць, а смерць - не пацеха = Старасць - не радасць, а маладосць не на век = Старасць - не радасць, а горб - не карысць = На старасці і ўлетку холадна = Старая баба і ў пятроўку на печы мерзне
  10. 10
    Старый конь борозды не портит — І ў старой печы агонь добра гарыць = Дзе старыя кусты, той двор не пусты = Стары вол ніколі баразну не скрывіць (не сапсуе) = Сівы, але маю кавалак сілы = Стары гаворыць - гародзіць, ды на праўду выходзіць = Стары са шляху не звядзе
  11. 11
    Старый хрыч — Псюк стары = Ёлупень стары = Мухамор стары = Корч стары
  12. 12
    Стать притчей во языцех — Пагалоскай стаць = На языках панесціся (панесці) = Пусцілі пагалоску на ўсю вёску = Погаласка (памоўка) пайшла = На языкі ўзялі
  13. 13
    Стелиться под ноги (под сапог) — Лістам слацца (слаць) = Лістам падаць = Бярэзінкаю слацца = Языком бы лістам сцеле
  14. 14
    Стереть в (мелкий) порошок — У кулеш сцерці = У кіслы яблык сцерці = З зямлёю змяшаць = На чорную зямлю скапытаваць
  15. 15
    Столкнуть лбами — У рожкі звесці = Хахлы звязаць = За чубы звязаць = Вузлік (вузлікі) завязаць
  16. 16
    Стоять костью в горле — Вомігаю сядзець у горле = Калом у грудзях стаяць = Ражном (калом) у горле стаяць = Хрэнам у горле стаяць (сядзець)
  17. 17
    Стоять над душой — Над каркам вісець = Крукам стаяць
  18. 18
    Стоять на краю могилы — Краем магілы хадзіць = Зямлёю пахнуць = Нагою над магілаю стаяць = Век скончыўся = Капцы прыйшлі (капец прыйшоў)
  19. 19
    Стреляный воробей — Біты воўк = Стары кот
  20. 20
    Стричь под одну гребенку — Пад адзін капыл падганяць = Пад адзін грэбень раўнаваць (часаць)

Паведаміць пра недакладнасьць