-
1
Скажешь курице, а она - всей улице — Калі сказаў бабцы, то як усёй грамадцы = Ні села ні пала, а ўсяму свету расказала = Ніхто не ведае: толькі дзед, ды баба, ды цэлая грамада
-
2
Сказать не к месту (невпопад) — Выскачыць як піліп (як шляхціч, як певень) з канапель = Боўтнуць як жаба ў калодзежы = Не пажаваўшы (не перажаваўшы) пляснуць = Ляснуць як пярун у зацерку = Пляснуць як пранікам па вадзе = Ляпнуць як з пастала = Лапцем па вадзе ляпнуць = Як чорт у лужыну плюнуў
-
3
Сказать по совести — Шчыра кажучы
-
4
Сказка про белого бычка — Казаная казка = Дакучная байка = Старая показка (байка) = Несканчоная песня
-
5
С какой стати — З якой ласкі = З якой рацыі = Дзеля чаго
-
6
Скалить зубы — Зубы сушыць = Зубы прадаваць = Скалікі строіць = Зубы галіць (лупіць). = Выскаляцца
-
7
Скатертью дорога — З лёгкім ветрам
-
8
С кем поведешься, от того и наберешься — З якім спазнаешся, такім станешся = За пчолкаю - у мёд, за жукам - у гной = З лядашчым спазнаўся - з розуму спаўся = Ліхая хеўра на ліха выведзе = Адзін другога даводзіць да ліхога
-
9
Сколько веревочке ни виться, а конец будет — Да часу (да пары) штука ўдаецца = Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = І злодзей да пары крадзе
-
10
Сколько волка ни корми, все равно в лес смотрит — Як чорта ні хрысці, усё адно: «У балота пусці» = Не чакай падзякі ад прыблуднага сабакі = Воўка ў плуг, а ён - у луг» Благога як ні кармі - благім будзе = Котку лашчыш, а яна кіпці выпускае = Воўка як ні гадуй, усё ў лес пазірае = Воўчая натура ў лес глядзіць
-
11
Сколько ни жить, а смерти не отбыть — Колькі ні красуйся, усё туды гатуйся = Як ні жывеш, а труны не мінеш = Як ні хадзі, а смерці не абыдзеш = Усё можа мінуць, толькі смерць не пераміне = Круці не круці, а трэба (мусіш) ўмярці
-
12
Скоро сказка сказывается, да не скоро дело делается — Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца = Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве
-
13
Скорчить рожу — Міну састроіць = Крывую міну зрабіць = Гімору састроіць
-
14
Скупой дважды платит — Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы (двойчы) траціць (плоціць) = Скупому два разы баліць
-
15
Скупой из блохи голенище кроит — Скупы чарвякоў на скуру збірае = Скупы і з камара кроў высмакча = Скнарыца і за трэску пасварыцца
-
16
Скупой копит, а черт мошну тачает — Скупы скупуе, а чорт дзірку гатуе = Скупы збірае, а чорт мех шые = У скупога чорт шафяром
На запыт знайшлося 16 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць