На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    Свежо предание, а верится с трудом — Многа чуецца, ды мала верыцца = Складна кумачкі пяюць, ды ім веры не даюць
  2. 2
    Свернуть башку — Галаву скруціць (зламаць)
  3. 3
    Свести концы с концами — Канцы стачыць
  4. 4
    Свести на нет — На нішто звесці = На адзін канец звесці
  5. 5
    Свести счеты (отомстить) — Квітам паквітацца = Пірагі адпячы = Хлеб аддаць
  6. 6
    Свести счеты (рассчитаться) — Доўг паквітаць (сквітаць) = Парахавацца
  7. 7
    Свое хозяйство милее чужого царства — Лепш у сваёй хатцы, як у чужым палацы = Свая хатка як родная матка = Свая стрэха - свая ўцеха = Няма лепшай рэчы, як дома на печы = Дома край як рай = У сваёй хатцы добра і сабачцы
  8. 8
    Свои люди - сочтемся — Як свае людзі, то згода будзе = Свой над вірам патрасе, але ў вір не панясе = Свае дзесяць разоў пасварацца і памірацца
  9. 9
    С волками жить - по-волчьи выть — Шыць - з шаўцамі, а выць - з ваўкамі = Як улез у вараны, то кракай, як яны = Сярод ваўкоў жыць - па-воўчы і выць
  10. 10
    Своя ноша не тянет — Свая сярмяжка не важка = Свая сярмяжка нікому не цяжка = Свая табака не пяршыць
  11. 11
    Своя рубашка ближе к телу — Бліжшая кашуля, чым сярмяга (як кабат, як кажух) = Кожны млын на сваё кола ваду цягне = Кожны на сваю руку цягне = Кожнаму свая болька баліць = Кожнаму свой чарвяк сзрца точыць = Кожнаму сваё мілейша
  12. 12
    Своя рука владыка — Свая рука не ліхадзей (свая ручка не ліхадзейка) = Свая ручка не сучка = Кожныя граблі да сябе горнуць = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою
  13. 13
    Свяжись с дураком, сам дурак будешь — Хто з дурным задаецца, сам дурны застаецца = З дурнем счэпішся - дурнем зробішся = З дурным сварыцца, як з вадою біцца
  14. 14
    Свято место пусто не бывает — Варона з куста, а пяць на куст (другая на куст) = Не было б тое, было б што другое = Не будзеш ты, то будзе тры = Не было б Рымшы, дык быў бы хто іншы = Не будзе Гіршы, будзе чорт іншы = Балота не будзе без чорта = Быў бы куст, а варона знойдзецца

Паведаміць пра недакладнасьць