-
21
Погреть руки — Лапкі пагрэць = Цападлы пагрэць
-
22
Подбивать клинья — Халяўкі смаліць = У залёты хадзіць = Улягаць
-
23
Подбитый ветром (легкомысленный) — І ад сонца і ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве
-
24
Подбитый ветром (об одежде) — Ветрам шыты (падшыты)
-
25
Под горячую руку — На гарачы зуб = Пад гарачы язык
-
26
Поджилки трясутся — Лытка (лыткі) задрыжэла (закалацілася, затрэслася) = Сціхот бярэ = Дрыжыць як авечы хвост = Калоціцца (дрыжыць) як асінавы ліст = Дрыжыць як чорт пад крыжам
-
27
Поджимать хвост — Хвост падтульваць (падгінаць, схіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост = Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост
-
28
Подкатывать салазки — Стральцоў прыстаўляць = Залёты рабіць
-
29
Подливать масла в огонь — Саломы ў агонь падкладаць = Смалы ў агонь падліваць = Дроў у печ падкідваць = Прыску (жару) падсыпаць
-
30
Подложить свинью — Вока запарушыць = Шостку падкінуць = Дудку падсудобіць
-
31
Под мухой — Пад чаркай = З карчмаром прывітаўся = У чуб укінуў = Чмялі мае ў носе
-
32
Поднимать на смех — На смех выстаўляць = На смех (на смешкі) браць = Вочы высмейваць (выбіраць) = Высмешкі (смехі, смешкі) строіць = Смешкі правіць = Смех рабіць
-
33
Под открытым небом — Пад богаваю страхою = Пад голым небам
-
34
По душам — Па шчырасці
-
35
Поймать с поличным — На гарачым учынку злавіць = У хапку злавіць
-
36
Пойти насмарку — У глум пайсці = На пшык з'ехаць
-
37
Пойти прахом — З ветрам пайсці = З дымам пайсці
-
38
Показать, где раки зимуют — Навучыць, дзе ўюны зімуюць = Даць перцу з імберцам
-
39
Показать кузькину мать — Паказаць, дзе камар козы пасе = Паказаць, дзе горкі перац расце
-
40
Показывать пятки — Пяты падмазваць = Маху даваць = У лозы даваць
На запыт знайшлося 100 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць