301 бакі, -аў; адз. бака, -і, ж. Кароткія бакенбарды. Запусціць бакі. 302 баклага, -і, ДМ -лазе, ж. Тое, што і біклага. 303 баклажан, -а, м. 1. Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых. 2. Мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру. 304 баклажанавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баклажана; прыгатаваны з баклажанаў. Баклажанавая ікра. 305 баклажанны, -ая, -ае. Тое, што і баклажанавы. 306 баклан, -а, м. Вялікая птушка сямейства вадаплаўных, якая водзіцца на марскіх узбярэжжах, вялікіх вадаёмах. 307 бакланавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баклана, належыць яму. 308 баковачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакоўкі. Ярашэвіч паволі ідзе да баковачных дзвярэй. Чорны. 309 бакоўка, -і, ДМ -коўцы; Р мн. -ковак; ж. Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н. [Дубравец] падаў госцю руку, затрымаў яго ў дзвярах, вярнуўся… 310 баксёр, -а, м. 1. Спартсмен, які займаецца боксам. 2. Гіст. Удзельнік паўстання супраць чужаземных захопнікаў у 1900 годзе ў Кітаі. 3. Парода службовых сабак,… 311 баксёрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да баксёра (у 1, 2 знач.). Баксёрскія пальчаткі. Баксёрскае паўстанне. 312 баксіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак. Весці барацьбу паводле правілаў бокса. 313 баксіт, -у, М -сіце, м. Асадачная горная парода, якая складаецца з гідратаў гліназёму і вокіслаў жалеза і з'яўляецца галоўнай мінеральнай сыравінай для здабычы… 314 баксітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баксіту. Баксітавае радовішча. 315 бактэрыёз, -у, м. Захворванне раслін, якое выклікаецца бактэрыямі. 316 бактэрыёлаг, -а, м. Спецыяліст у галіне бактэрыялогіі. 317 бактэрыёліз, -у, м. Разбурэнне бактэрый у арганізме, які праяўляе ўстойлівасць і не ўспрымае іх. 318 бактэрызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад бактэрызаваць. 319 бактэрызавацца, -зуецца; зак. і незак. 1. Падвергнуцца (падвяргацца) уздзеянню бактэрый. 2. толькі незак. Зал. да бактэрызаваць. 320 бактэрызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Падвергнуць (падвяргаць) што-н. уздзеянню бактэрый. Бактэрызаваць малако.