221 базаніт, -у, М -ніце, м. Горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы састаў, апрача таго ўтрымлівае нефелін. [Грэч. busanitēs — прабірны камень.] 222 базар, -у, м. 1. Гандаль (пераважна прыватны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана.… 223 базарны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да базару. Базарная плошча. Базарны дзень. 2. Разм. Непрыстойны, грубы. Базарная размова. Базарная лаянка. // Блізкі… 224 базедаў, -дава. У выразе: базедава хвароба — расстройства функцый шчытападобнай залозы. [Ад уласн. імя.] 225 базілік, -у, м. Кустовая паўднёвая расліна сямейства губакветных. 226 базіліка, -і, ДМ -ліцы, ж. Тып антычных і сярэдневяковых будынкаў, якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон. [Грэч. basilikos — царскі.] 227 базілікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да базіліку. Базілікавы алей. 228 базіраванне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.). 229 базіравацца, -руюся, -руешся, -руецца; незак. 1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах. // У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым-н. 2. Размяшчацца… 230 базіраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., што. Засноўваць на чым-н. Базіраваць прамысловасць на мясцовай сыравіне. 231 базіроўка, -і, ДМ -роўцы, ж. Стан паводле знач. дзеясл. базіравацца (у 2 знач.); размяшчэнне якіх-н. баз. 232 базіс, -у, м. 1. Эканамічная структура грамадства на пэўным этапе яго развіцця. Сацыялістычны базіс. 2. Тое, што і база (у 2 знач.). 1903-ці год. Зноў стачкі… 233 базісны, -ая, -ае. Які мае адносіны да базісу. Базісныя з'явы. Базісная частка калоны. 234 бай1, бая, м. У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай… 235 бай2, бая, м. Разм. 1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар. 2. Гаварун, пустамеля.… 236 бай-бай, выкл. 1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці. Раса на палянах, Нахмурыўся гай. Засні, паслухмяны, Бай-баінькі-бай. А.Александровіч. 2. у дзіц. мове. Спаць.… 237 байбак, -а, м. 1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок. 2. перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага… 238 байбаковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да байбака, належыць яму. Байбаковая нара. // Зроблены з футра байбака. Байбаковы каўнер. 239 байбацкі, -ая, -ае. Разм. Уласцівы байбаку (у 2 знач.); гультайскі, бестурботны. Байбацкае жыццё. 240 байбацтва, -а, н. Разм. Тое, што і гультайства, абібоцтва.