241 байбус, -а, м. Разм. Пра высакарослага падлетка, які паводзіць сябе не адпаведна свайму ўзросту. — Як жа вам не сорамна? — накідваецца на.. [хлапчукоў] жанчына.… 242 байда, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. 1. Рыбацкая, крыху большая за човен, лодка. У ягонай байдзе на атрутна-зялёным ад вады сене сядзелі тры сыны — глядзелі на бацьку,… 243 байдак, -а, м. Уст. Тып рачных і марскіх промыславых суднаў, звычайна з мачтай. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў. Шынклер. 244 байдан, -а, м. Абл. Пустэча, запушчанае месца; паша. Песня хлопцу сэрца раніць, Ой, расчуліць! Ён жа вырас на байдане Без матулі. А.Александровіч. [Цюрк.] 245 байдара, -ы, ж. Абцягнутая шкурай промыславая лодка вялікай грузападымальнасці, якой карыстаюцца на Камчатцы і Алеуцкіх астравах. За акіянскім параходам плылі… 246 байдарачнік, -а, м. Той, хто займаецца вяслярным спортам на байдарцы. 247 байдарачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байдаркі, адбываецца на байдарках. Байдарачны паход. 248 байдарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Памянш. да байдара; невялічкая байдара. 2. Спартыўная адна- або двухмесная лодка з закрытым верхам. 249 байдарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байдары. 250 байка1, байкі, ДМ байцы; Р мн. баек; ж. 1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байка — суровы жанр, які вымагае тонкіх, а… 251 байка2, байкі, ДМ байцы; мн. няма; ж. Мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам. 252 байкавы, -ая, -ае. Які вырабляе байку2. Байкавая вытворчасць. // Зроблены з байкі2. Пры сцяне пад акном, якое выходзіла ў сад, стаяў жалезны ложак, накрыты байкавай… 253 байкапісец, -пісца, м. Аўтар баек1 (у 1 знач.). Выдатны сатырык і байкапісец Кандрат Крапіва ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускай савецкай літаратуры. Казека.… 254 байкар, -а, м. Апавядальнік, расказчык. І ў якія б крутыя віры не трапляў народ, сярод яго заўсёды знаходзіліся баяны і скамарохі, кніжнікі і байкары. Лойка.… 255 байкатавацца, -туецца; незак. Зал. да байкатаваць. 256 байкатаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., каго-што. Падвяргаць байкоту. Рэвалюцыйны Мінск па-ранейшаму байкатаваў чарнасоценную газету “Белорусский вестник”.… 257 байкот, -у, М -коце, м. Спосаб палітычнай і эканамічнай барацьбы, калі цалкам або часткова спыняюцца адносіны з якой-н. асобай, арганізацыяй ці дзяржавай. Байкот,… 258 байніца, -ы, ж. Адтуліна ў сценах крэпасці ці іншых абарончых збудаванняў для вядзення агню; амбразура. Бункеры слепа пазіралі вузкімі шчылінамі байніц і разяўленымі… 259 байнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байніцы. Байнічная адтуліна. 260 байрам, -у, м. Мусульманскае свята. Вялікі байрам. Малы байрам. [Ад тур. bayram — урачыстасць.]