261 байранізм, -у, м. Літаратурная плынь пачатку 19 ст., якая ўзнікла пад уздзеяннем творчасці англійскага паэта Байрана, характарызавалася рамантычным індывідуалізмам,… 262 байранічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байранізму, уласцівы яму. Байранічная паэзія. 263 байскаўт, -а, м. Тое, што і скаўт. [Англ. boy-scout.] 264 байскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бая1, належыць баю1. Байскія землі. 265 байструк, -а, м. Разм. груб. Пазашлюбнае дзіця. 266 байхавы, -ая, -ае. У выразе: байхавы чай — сорт рассыпнога, непрасаванага чаю. [Ад кіт. бай хуа.] 267 байчэйшы, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. бойкі. 268 бак1, бака, м. Закрытая пасудзіна для вадкасцей. Казімір калыхнуў матацыкл, правяраючы на слых, па плюханню, ці хопіць у баку гаручага на дарогу. Краўчанка.… 269 бак2, бака, м. Насавая частка верхняй палубы судна. [Гал. bak.] 270 бакавіна, -ы, ж. 1. Бакавая частка чаго-н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М.Ткачоў.… 271 бакавіца, -ы, ж. Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад. 272 бакавушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Разм. Тое, што і бакоўка. Лабановіч ціхенька падаўся ў сваю бакавушку. Колас. 273 бакавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бака2. Бакавы вясляр. 2. Правы па ходу судна. Вёслы бакавага боку. 274 бакавы/2, -ая, -ое. 1. Размешчаны не ў цэнтры, а збоку. [Міхаліна:] — Мне трэба было павярнуць у бакавы калідор. Шамякін. Праз затуманеныя бакавыя шыбы шафёр… 275 бакал, -а, м. Пасудзіна, звычайна для шыпучых він, у выглядзе вялікай чаркі. Вяселле кіпіць і бакалы звіняць, бакалы цвітуць, як лілеі... Дудар. [Фр. bocal.]… 276 бакалаўр, -а, м. 1. Даўней у заходнееўрапейскіх і рускіх універсітэтах (цяпер у Англіі) — першая вучоная ступень. У 1506 годзе Ф.Скарына атрымаў вучоную ступень… 277 бакалаўрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бакалаўра. Бакалаўрская ступень. 278 бакалейны, -ая, ае. Які мае дачыненне да бакалеі, гандлюе бакалеяй. Бакалейныя тавары. Бакалейны магазін. 279 бакалейшчык, -а, м. Разм. Прадавец у бакалейным магазіне; уласнік бакалейнай крамы. [Маці] пачала.. зноў расказваць аб сабе і сваім бацьку — вядомым бакалейшчыку.… 280 бакалейшчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да бакалейшчык.