201 бадняк, -а, м. Абл. Корч ад зваленага ў ваду дрэва. А перад хатай, на вуліцы, Зырка палаў смалісты бадняк, корч вялікай сасны, абкладзены дрывамі. Караткевіч.… 202 бадыліна, -ы, ж. Сцябліна аднагадовай расліны. У высахлых бадылінах кіяшніку шастае зімовы халодны вецер. Навуменка. 203 бадылле, -я, н.; зб. Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых раслін. Тытунёвае бадылле. □ Каля самай чыгункі спутаныя коні грызлі сухое бадылле леташніх траў.… 204 бадыль, -я, м. Тое, што і бадыліна. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і… 205 бадыляка, -і, ДМ -ляцы, ж. Разм. Тое, што і бадыліна. Спатыкнуўся Габрыэль ля ксяндзоўскіх варот і ўпаў ілбом на нейкую абламаную бадыляку. Пестрак. 206 баец, байца, м. 1. Удзельнік баёў; воін. Ідзі, баец, у жорсткі бой, Людзям пакутным памажы ты. Астрэйка. // Змагар за грамадскую справу. Яны байцы вялікай… 207 баечнік, -а, м. Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — І сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага,… 208 баечніца, -ы, ж. Жан. да баечнік. 209 баечны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байкі1. Баечны сюжэт. Баечны жанр. // Такі, як у казцы, дзівосны. Тут, што ні крок, то дзіва, Нібы баечны то кут! Колас.… 210 баёк, байка, м. У агнястрэльнай зброі — частка ўдарніка, якая развівае капсуль пры выстрале. Баёк затвора вінтоўкі. 211 бажаство, -а, н. Тое, што і б о г. // Уст. паэт. Пра чалавека, які выклікае захапленне, з'яўляецца прадметам культу. 212 бажба, -ы, ж. Клятва імем бога. Хоць бацька мой таксама кляўся-бажыўся, што качаргі і ў вочы не бачыў, але Райскі не даў яму веры і са школы яго вытурыў — за… 213 бажніца, -ы, ж. Уст. 1. Паліца з абразамі. [Заранік:] — Затое бачыў сям-там земляную падлогу, нары замест ложкаў, голыя, з пачарнелай бажніцай у левым куце,… 214 бажок, бажка, м. 1. Памянш. да бог. 2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство. 3. Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго-н. Здаралася, ля дзядзькі… 215 бажыцца, бажуся, божышся, божыцца; незак. Даваць клятву, ужываючы слова “далібог”. А Крамнік божыцца, клянецца: — Няхай язык адсохне, — прысягае. Крапіва. 216 бажэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бажыцца. 217 база, -ы, ж. 1. Ніжняя апорная частка калоны, слупа ў архітэктурным збудаванні. Калона складаецца з базы, ствала і капітэлі. 2. Аснова, тое галоўнае, на… 218 базавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да базы, належыць базе (у З знач.). Базавая маёмасць. 2. Прымацаваны да якой-н. установы, прадпрыемства для пастаяннай… 219 базальт, -у, М -льце, м. Вулканічная горная парода пераважна чорнага або цёмна-шэрага колеру зярністай ці шчыльнай структуры. [Лац. basaltes.] 220 базальтавы, -ая, -ае. Які складаецца з базальту. У пеннай красе між базальтавых скал Плыве параход. Хведаровіч. // Які мае адносіны да базальту. Базальтавыя крапінкі…