161 багноўка, -і, ДМ -ноўцы; Р мн. -новак; ж. Шматгадовая нізкарослая балотная расліна сямейства багноўкавых з прадаўгаватым лісцем і дробнымі цёмна-чырвонымі кветкамі.… 162 багноўкавыя, -ых. Сямейства шматгадовых балотных раслін. 163 багор, -гра, м. Жалезны крук на доўгай жэрдцы для расцягвання бярвенняў у час пажару, на сплаве лесу; бусак. Людзі не праяўлялі вялікай ахвоты ў тушэнні пажару.… 164 багорны, -ая, -ае. Які мае адносіны да багра. Багорны шост. 165 багоршчык, -а, м. Суднавы рабочы, які карыстаецца багром; вясляр, што кіруе багром, калі лодка адыходзіць або прычальвае да прыстані, берага. 166 багоўня, -і, ж. Уст. Тое, што і бажніца. 167 багра, -ы, ж. Густа-чырвоны, пурпуровы колер. На ніцях белай павуціны Прывозяць восень павучкі. Яе красёнцы, чаўначкі У моры лесу мільганулі І лісце ў багру… 168 баграніца, -ы, ж. Даўней — адзенне ў выглядзе шырокага плашча з каштоўнай тканіны густа-чырвонага колеру, якое надзявалі манархі ў час вялікіх урачыстасцей. Шаўчэнкава… 169 багровы, -ая, -ае. Густа-чырвоны, пурпуровы. Багровыя ад зарыва крыллі здаваліся казачнымі чырвонымі макамі. Лынькоў. 170 багун, -у, м. Балотная вечназялёная расліна сямейства верасовых з рэзкім адурманьваючым пахам. Ранішняе паветра было напоена густым .. пахам багуну і перапрэлага… 171 багуністы, -ая, -ае. Парослы багуном. Шумелі стагоднія пушчы, лясы Над багнай балот багуністых. Глебка. 172 багуннік, -у, м., зб. Зараснікі багуну. Аднойчы след прывёў лесніка ў непралазную нетру, сплеценую крушынай і лазнякамі, папараццю і багуннікам. Кірэйчык. 173 багуновы, -ая, -ае. Які мае адносіны да багуну; уласцівы багуну. Багуновы пах. 174 бадай. Разм. 1. часціца. Ужываецца для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёну. А бадай ты прапаў! □ Пан, разгневаны, нязграбна На тапчан прылёг і стогне:… 175 бадан, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства каменяломнікавых з лілова-чырвонымі кветкамі. 176 бадануць, -не; зак. аднакр. Тое, што і баднуць. 177 бадацца, -аецца; незак. 1. Быць бадлівым, мець прывычку бадаць. Асцярожна, гэта карова бадаецца. 2. Бадаць адзін аднаго. 178 бадаць, -ае; незак., каго-што і чым. Біць ілбом, калоць рагамі (пра жывёл). 179 бадзёрасць, -і, ж. Уласцівасць бадзёрага, жвавасць, энергічнасць. Я адчуваю, колькі радаснай сілы, бадзёрасці і ўпэўненасці далі мне вандроўкі па гэтых лясістых… 180 бадзёры, -ая, -ае; кар. ф. бадзёр, -а. Поўны сіл, энергіі, жвавасці. Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым. Гартны. А ён, шальмец, бадзёр і гладак І пэўна спрытны…