321 бактэрызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бактэрызаваць і стан паводле знач. дзеясл. бактэрызавацца. 322 бактэрыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бактэрый. Бактэрыйныя прэпараты. 323 бактэрыцыд, -у, М -дзе, м. Хімічны сродак знішчэння бактэрый — узбуджальнікаў хвароб чалавека, жывёлы і раслін. 324 бактэрыцыднасць, -і, ж. Здольнасць знішчаць бактэрыі. 325 бактэрыцыдны, -ая, -ае. Здольны знішчаць бактэрыі. Бактэрыцыдныя сывараткі. Сырадой мае бактэрыцыдныя ўласцівасці. 326 бактэрыя, -і, ж. Аднаклетачны мікраскапічны арганізм, які размнажаецца дзяленнем; мікроб. [Ад грэч. bakteria — палка.] 327 бактэрыялагічны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бактэрыялогіі. Бактэрыялагічныя даследаванні. 2. Звязаны з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку зброі. Бактэрыялагічная… 328 бактэрыялізін, -у, м. Рэчыва біялагічнага паходжання, здольнае разбураць бактэрыі брушнога тыфу, сібірскай язвы і пад. 329 бактэрыялогія, -і, ж. Навука пра бактэрыі. 330 бактэрыяльны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бактэрый, выклікаецца бактэрыямі. Бактэрыяльная клетка. Бактэрыяльная інфекцыя. 2. Які вырабляецца з дапамогай бактэрый.… 331 бактэрыяскапія, -і, ж. Метад даследавання бактэрый пры дапамозе мікраскопа. [Ад слова бактэрыя і грэч. skopéō — гляджу.] 332 бактэрыяўлоўнік, -а, м. Прыбор для ўлоўлівання мікраарганізмаў з мэтай вызначэння ступені і характару бактэрыяльнага забруджання паветра ў лячэбных, жылых і вытворчых… 333 бактэрыяфаг, -у, м. Прыроднае рэчыва, здольнае разбураць і паглынаць мікраарганізмы (пераважна бактэрыі). [Ад слова бактэрыя і грэч. phagos — пажыральнік.] 334 бактэрыяфагія, -і, ж. Працэс растварэння бактэрый бактэрыяфагам. 335 бакунізм, -у, м. Адна з плыней анархізму, звязаная з імем М.А.Бакуніна (60—70 гг. 19 ст.). 336 бакуніст, -а, М -сце, м. Прыхільнік бакунізму. 337 бакштоў, -това, м. Спец. Канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак. [Гал.] 338 бакштэйн, -у, м. Гатунак галандскага сыру. [Ням. Backstein — цэгла.] 339 бал, бала; мн. балы, балаў; м. 1. Адзінка вымярэння сілы ветру, хвалявання мора, землетрасення. Вецер у пяць балаў. Шторм у дзевяць балаў. 2. Лічбавая ацэнка… 340 балабан1, -а, м. Драпежная птушка сямейства сакаліных.