61 бабчын, -а. Які мае дачыненне да бабкі, належыць бабцы. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. [Лабановічу] трэба было так ці іначай адгукнуцца… 62 бабылёў, -лёва. Разм. Які мае адносіны да бабыля, належыць бабылю. 63 бабылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Тое, што і бабылька. Бабка Параска была круглая бабылка, не мела ні мужа, ні сям'і і называла сябе “самасейкаю”. Колас.… 64 бабыль, -я, м. 1. Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба… 65 бабылька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Разм. Жан. да бабыль. Захарка неўзабаве памёр, а дочкі, акрамя Кветы, так і завекавалі ў Чыстаполі бабылькамі. Ракітны.… 66 бабыльскі, -ая, -ае. Разм. Які мае дачыненне да бабыля. Зноў ліповая калыска, У якой сама [Кацярына] расла, У прыстанішчы бабыльскім Радасць мацеры дала. Броўка.… 67 бабыльства, -а, н. Разм. Бабыльскае жыццё. 68 бава, -ы, ж. Разм. Правядзенне часу ў доўгіх адвольных гутарках, забаўляючыся, не працуючы. І вось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава. Колас. 69 баварац гл. баварцы. 70 баварка гл. баварцы. 71 баварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Баварыі, баварцаў. Баварскі лес. 72 баварцы, -рцаў; адз. баварац, -рца, м.; баварка, -і, ДМ -рцы; мн. баваркі, -рак; ж. Жыхары Баварыі. 73 баваўнавод, -а, М -дзе, м. Спецыяліст у галіне баваўнаводства. 74 баваўнаводства, -а, н. Вырошчванне бавоўны ў прамысловых мэтах. 75 баваўнаводчы, -ая, -ае. Які мае адносіны да баваўнаводства, звязаны з ім. Баваўнаводчы раён. 76 баваўназдача, -ы, ж. Здача бавоўны. 77 баваўнароб, -а, м. Той, хто займаецца вырошчваннем і развядзеннем бавоўны. 78 баваўнасеяльны, -ая, -ае. Які займаецца сяўбой і вырошчваннем бавоўны. Баваўнасеяльны калгас. 79 баваўнаткацкі, -ая, -ае. Які вырабляе тканіну з бавоўны. Баваўнаткацкая фабрыка. 80 баваўніца, -ы, ж.; зб. Пража, ніткі з бавоўны.