41 бабровы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровая хатка. 2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапку і шубу саболлю,… 42 баброў, -ова. Які належыць бабру. Баброва галава паказалася двойчы і знікла. Брыль. 43 баброўнік, -а, м. Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне. В.Вольскі. 44 бабрыны, -ая, -ае. Тое, што і бабровы (у 1 знач.). Бабрыная нара. 45 бабрыха, -і, ДМ -рысе, ж. Самка бабра. 46 бабскі, -ая, -ае. Разм. Жаночы; уласцівы жанчынам. Бабская работа. Бабская кампанія. ◊ Бабскія плёткі (казкі) гл. плётка2. 47 бабслеіст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца бобслеем. 48 бабувізм, -у, м. Рэвалюцыйная плынь утапічна-камуністычнага кірунку, заснаваная Гракхам Бабёфам у канцы 18 ст. ў Францыі. 49 бабувіст, -а, М -сце, м. Прыхільнік бабувізму. 50 бабувісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бабувізму, бабувіста. 51 бабуін, -а, м. Малпа роду павіянаў (водзіцца ў Афрыцы). [Фр. babouin.] 52 бабулін, -а. Разм. Які мае адносіны да бабулі, належыць бабулі. На акне каля бабулінага ложка, дзе ляжыць Ніна, цьмяна гарыць укручаная лямпа. Брыль. 53 бабулька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Памянш.-ласк. да бабуля. 54 бабульчын, -а. Які належыць бабульцы. [Дзядуля:] — Цяпер пойдзем пад бабульчына акно, пальём яе чабарок. Бяганская. 55 бабуля, -і, ж. Ласк. да баба1 (у 1, 2 знач.). 56 бабух, выкл. 1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком… 57 бабухаць, -аю, -аеш, -ае. Разм. Незак. да бабухнуць. 58 бабухнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Тое, што і бабухнуць (у 1 знач.). 59 бабухнуць, -ну, -неш, -не; зак. Разм. 1. Упасці гучна. / у безас. ужыв. Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг. Караткевіч. 2. Выстраліць. Бабухнуць… 60 бабушы, -аў; адз. бабуша, -ы, ж. Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Тэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног. В.Вольскі.…