21 бабінец, -нца, м. Разм. Пярэдняя частка царквы перад паперцю. 22 бабінны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бабіны2 (у 1 знач.). На бабінных прадзільных машынах ніткі атрымліваюцца някручанымі. 23 бабіт, -у, М -біце, м. Спецыяльны сплаў волава, свінцу, цынку і іншых элементаў, які ўжываецца для заліўкі падшыпнікаў. Спінінгавыя грузы адліваюцца з свінцу,… 24 бабітавы, -ая, -ае. Зроблены з бабіту. Бабітавыя падшыпнікі. 25 бабітны, -ая, -ае. Звязаны з вырабам ці апрацоўкай бабіту. Бабітны цэх. 26 бабіцца, -блюся, -бішся, -біцца; незак. Абл. Корпацца, капацца, важдацца. [Мяжэнны:] — А ты доўга бабіцца будзеш? — падагнаў Валяр'яна. — Зараз, Емяльянавіч,… 27 бабіць, -блю, -біш, -біць; незак., каго і без дап. Разм. уст. Прымаць дзяцей у час родаў. Першая пазнала Ціхаміра баба Параска, якая некалі бабіла яго і да якой… 28 бабка1, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. 1. Тое, што і баба1 (у 1 знач.). [Марыя Хведараўна:] — Я ўжо хутка бабкай стану, вунь дачка піша — унука мне скора народзіць...… 29 бабка2, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. 1. Надкапытны сустаў у жывёлы, а таксама косць гэтага сустава. 2. Сталёвае кавадлачка для кляпання касы. На грудку, забіўшы… 30 бабкі, -оў; адз. няма. Плады лаўровага дрэва, з якіх вырабляецца алей і іншыя рэчывы. 31 бабковы, -ая, -ае. 1. Прыгатаваны, атрыманы з бабкоў. Бабковы алей. 2. у знач. наз. бабковыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца бабок і пад. 32 бабнік, -а, м. Разм. зневаж. Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі. [Лена:] — Твой Віктар проста п'яніца і бабнік! Ваданосаў. 33 бабовішча, -а, н. Участак поля, на якім рос боб. 34 бабовы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне… 35 бабок, -бку, м. Балотная травяністая расліна сямейства бабковых, з сакаўным трайчастым лісцем. Пасвяжэла, тхнула гнілой вадой, прэллю, горкім бабком. Пташнікаў.… 36 бабоўнік, -у, м. 1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец,… 37 бабралавецкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да лоўлі баброў, да бабраловаў. Бабралавецкая брыгада. Бабралавецкія снасці. 38 бабралоў, -лова, м. Той, хто займаецца адловам баброў. 39 бабраня і бабранё, -няці; мн. бабраняты, -нят; н. Дзіцяня бабра. 40 бабровіна, -ы, ж. Мяса бабра.