На запыт знайшоўся 71 артыкул

  1. 61
    прыняты
    сядзець як у Бога не прыняты. Гл. Бог.
  2. 62
    прыпарка
    паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) прыпарка. Гл. умерлы.
  3. 63
    прыпечак
    зямлі як на прыпечку. Іран. Пра поўную адсутнасць зямлі (зямельных угоддзяў). Янк., 410.
  4. 64
    прырасці
    маўчаць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Гл. губы.
  5. 65
    прысак
    гарачы як прысак. Няўхв. Пра чалавека ўзрыўнога характару. Янк., 401.
    словы як прысак. Пра нейчыя вострыя словы, што балюча, рэзка ўспрымаюцца. ФСБМ 1, 416.
    сухі як прысак. Слуцк. Пра нешта вельмі сухое. Сержпутоўскі 1999, 44.
    як прыскам на каго сыпнуць. Ваўк., Слон. п. Пра нешта сказанае, што балюча ўспрынята. Federowski, 296; Санько, 212.
    пячыся бы бульба ў прыску. Гл. бульба.
    скакаць як у прыску. Воран. Насмешл. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны. Сцяшковіч, 620.
  6. 66
    прыстаўленне
    выгіндырвацца як на прыстаўленні. Стаўб. Асудж. Пра чалавека, што паводзіць сябе як на сцэне, акцёрствуе. Нар. лекс., 85. ≺ Выгіндырвацца - крыўляцца.
  7. 67
    прытуліцца
    Зіма не маладзіца, да яе не прытуліцца. Гл. маладзіца.
  8. 68
    прытулле
    хлынкаць [з вугла ў вугал] як прытулля няма. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што не можа знайсці сабе адпаведнага месца. Юрчанка 1972, 257. ≺ Хлынкаць - блукаць.
  9. 69
    прыца
    ліпнуць як прыца. Мсцісл. Пра прыліпанне нечага глейкага. Юрчанка, 194.
  10. 70
    прычасце
    пхацца як да прычасця. Ваўк. п. Насмешл. Пра натоўп людзей, якія некуды ціснуцца, спяшаюцца. Federowski, 311.
  11. 71
    прышыты
    як прышытый. Мсцісл. Пра чалавека, які трымаецца аднаго месца. Юрчанка, 194.

Паведаміць пра недакладнасьць