На запыт знайшоўся 71 артыкул

  1. 21
    прасіць
    Жыццё як дарога: прасі бога. Гл. дарога.
    Жыццё як дарога: прасі ў бога. Гл. дарога.
    падлезці як каго сюда прасілі. Мсцісл. Няўхв. Пра кагосьці няпрошанага, хто ўлез у кампанію. Юрчанка 1977, 117.
    як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Гл. воўк.
    погледаць ек рубля просіць. Гл. рубль.
    стары як малы: што бачыць, то просіць. Гл. малы.
  2. 22
    прасла
    ляжаць як прасла. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які ляжыць нерухома ды абыякава. Высл., 343. ≺ Прасла - тут: паваленая агароджа.
    вішчаць як свіння ў прасле. Гл. свіння.
    верашчаць як парасё ў праслі. Гл. парасё.
  3. 23
    праснак
    распляскацца як праснак. Няўхв. Пра нешта, што прыняло нежаданую форму. Санько, 179.
  4. 24
    прастачок
    павылажылі козыры як прастачкі якея. Мсцісл. Насмешл. Пра нявопытных, няўдачлівых карцёжнікаў. Юрчанка 1977, 17.
  5. 25
    пратаптаць
    Іншэ прожыве ек у карты пройграе, а іншы - ек у остопку протопчэ. Гл. карты.
  6. 26
    пратаўчы
    век пражыць як у ступе пратаўчы. Гл. ступа.
    дзень пратаўчыся як таўкач у ступе. Гл. таўкач.
  7. 27
    праўда
    вялікі як праўда. Пра нешта (некага) вельмі важнае, істотнае. Янк., Пар., 33.
  8. 28
    праўзак
    тонкі што праўзак. Слон. Жарт. Пра чалавека, можа, падлетка, вельмі худога і тонкага. Высл., 399. ≺ Праўзак - тонкі раменьчык.
  9. 29
    прах
    Прышло махам і пойдзець прахам. Міл. Прык. Пра марнасць і бязладнасць атрыманага без прыкладання нейкіх намаганняў. Бялькевіч, 275.
  10. 30
    праходка
    ісці як пан на праходке [чуць ногі совае]. Гл. пан.
  11. 31
    праца
    аскыляцца як сабака на чужую працу. Гл. сабака.
  12. 32
    працэсія
    дым як на татарскай працэсіі. Сак. п. Няўхв. Пра густы дым. Federowski, 311.
  13. 33
    працягнуць
    адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння.
  14. 34
    пробка
    Галава як каробка, а дурны як пробка. Гл. каробка.
  15. 35
    пролабка
    збірацца як у пролабку. Мсцісл. Насмешл. Пра маруднае, лянівае збіранне кагосьці ў дарогу, на працу (як паміраць). Юрчанка, 201.
    як рак у пролубцы. Гл. рак.
    круціцца як шчэпка ў пролупца. Гл. шчэпка.
  16. 36
    пропасць
    напінацца як кабыла перад пропасцю. Гл. кабыла.
  17. 37
    прорва
    глытаць як прорва. Няўхв. 1. Пра чалавека, што многа есць. 2. Пра марнасць нейкіх намаганняў, высілкаў. Янкоўскі, 189.
    жраць як прорва. Асудж. Станкевіч, 906. Пра чалавека, што многа есць.
    Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Прык. Пра непераборлівасць чалавека ў ежы. ПП 1, 398.
    Панскае горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Прык. Пра прагнасць паноў. Рапановіч, 21.
    гаціць як у прорву. Няўхв. Санько, 122. Тое, што глытаць як прорва.
    есці як у прорву, да больш жадаць. Слуцк., Дзятл., Уздз. Няўхв. Пра ненасытнага чалавека, што есць і больш хоча. Сержпутоўскі 1999, 73; Сцяшковіч, 620; Никифоровский, 144; ФА.
    тахці як у прорву. Краснап. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 50. ≺ Тахтоль, тахці - відаць, словы гукапераймальныя, ад тахаць - ляскаць, стукаць (Бялькевіч, 441), тут: гучна запіхваць. Тое, што гаціць як у прорву.
  18. 38
    проса
    накінуцца (наляцець) як вераб'і на спелае проса. Гл. верабей.
    унадзіцца як вераб'і ў проса. Гл. верабей.
  19. 39
    процьма
    валіць (гаціць) як у процьму. Няўхв. Пра чалавека, які шмат есць. Янк., 398.
    пайшоў як у процьму ўваліўся. Пра чалавека, які бясследна знік. Станкевіч, 907.
    прапаў як у процьму ўпаў. Санько, 71. Тое ж.
  20. 40
    пруд
    З суда як з пруда - сухі не выйдзеш. Брасл. Прык. Няўхв. Пра судовыя парадкі, калі абвінавачванне заўсёды знойдзецца. Янкоўскі 1971, 45; Ахрым., 14.

Паведаміць пра недакладнасьць