На запыт знайшоўся 71 артыкул

  1. 41
    прус
    змёрзнуць як прус. Касц. Жарт. Пра чалавека, што моцна прамёрз. Высл., 329; Янк., 400; ЛЦ, 13. ≺ Раней змаганне з прусакамі вялося шляхам вымарожвання хаты і гаспадарчых пабудоў.
  2. 42
    прусак
    баяцца [холаду] як прусак. Насмешл. Пра чалавека, уражлівага да холаду. Янк., 396.
    змёрзнуць як прусак. Касц. Высл., 329; Янк., 400; ЛЦ, 13. Тое, што змёрзнуць як прус.
    круціцца як прусак у зацірцы. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які дзейнічае ў цяжкіх абставінах. Высл., 337.
    прапасці як прусак на марозе. Ашм. Жарт. Даніловіч, 242. Тое ж.
    ратавацца як прусак з заціркі. Насмешл. Пра чалавека, які недарэчна імкнецца выкруціцца з дужа цяжкой сітуацыі. Янк., Пар., 139.
    трапіць як прусак у саладуху. Мін., Слон. Насмешл. Пра чалавека, што папаўся, трапіў у нявыкрутку. Янк., Пар., 168; Янк., 420; Высл., 400.
    ускочыць як прусак у пойла. Мсцісл. Зласл. Пра чалавека, які трапіў у небяспеку па сваёй волі. Юрчанка, 160.
    уцякаць (бегчы) як прусак ад марозу. Хоц., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які борзда ўцякае ад небяспекі аднекуль. ЛЦ, 58.
    як прусак у шчылінцы. Жарт. Пра некага, хто паціху ўладкоўваецца ў бяспечным месце, ціха жыве. Янк., 1968, 423.
    пагінуць як прусакі на марозе. Жарт. Пра кагосьці, хто канчаткова загінуў, знік. Янк., 418.
    сыпацца як прусакі. Стаўб. Пра частае паміранне людзей. Высл., 344.
    ціснуцца як прусакі ў шчыліну. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, якія хочуць дзесьці выгодна ўладкавацца. Federowski, 59.
  3. 43
    прут
    сказаць як у восы прут уваткнуць. Гл. аса.
    ногі прутам. Лях. Спачув. Пра нейчыя зацёкшыя, нерухомыя ногі. ЗВалодзінай.
  4. 44
    пруток
    выпруціцца як пруток. Паст. Няўхв. Пра дзіця (хворае), якое не можа звычна сядзець на руках, выпростваецца, як вырываецца з рук. СПЗБ 1, 364. ≺ Выпруціцца - выпраміцца.
    сухі як пруток. Пол. Пра некага вельмі схуднелага, тоненькага. Нар. лекс., 14.
  5. 45
    пруціна
    трымацца як гарох за пруціну. Гл. гарох.
  6. 46
    прыбіты
    сядзець як прыбіты. Жлоб. Няўхв. Пра чалавека, што сядзіць нерухома. Гор., Руд., 255.
    як прыбіты. Рэч. Пра чалавека, які выглядае паніклым, сумным, нездаровым. Гор., Руд., 255.
  7. 47
    прыбіць
    сказаць як гваздом прыбіць. Гл. гвозд.
  8. 48
    прывязаны
    цягацца ўслед як прывязаны. Мсцісл. Няўхв. Пра дзіцё, што неадступна ходзіць за маці, або пра свойскую жывёлу, пару - маці і дзіця. Юрчанка 1998, 309.
    як за язык прывязаны. Гл. язык.
  9. 49
    прывязаць
    жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Гл. цяля.
  10. 50
    прывязка
    Прыказка як прывязка: і так добра, і так спатрэбіцца. Прык. Жарт. Пра дарэчнасць прыказкі ў любых выпадках. Янкоўскі 1971, 71.
    Умелая прыказка як пры мяшку прывязка. Гл. мяшок.
    здатны на прыказкі як чорт на прывязкі. Гл. чорт.
    на прыказкі як на прывязкі. Гом. Ухв. Пра чалавека, які багаты на прыказкі. ПП 2, 190.
    спрытны на прыказкі як скура на прывязкі. Гл. скура.
    удаўся на прыказкі як сабачая скура на прывязкі. Гл. скура.
  11. 51
    прывязь
    кідацца як воўк на прывязі (цапу). Гл. воўк.
    насіцца як сабака, сарваўшыся з прывязі. Гл. сабака.
    як з прывязі сарваўся. Асудж. Пра чалавека, які злосна накінуўся на кагосьці. Ром., Бел., 316; Сержпутоўскі 1999, 134.
  12. 52
    прыгаршчы
    шчасця як з жабіны прыгаршчы. Жарт. Пра рэдкія хвіліны шчасця, хутчэй яго адсутнасць. Янкоўскі 1971, 43.
  13. 53
    прыдарожны
    набожная як свіння прыдарожная. Гл. свіння.
  14. 54
    прыдуха
    хаўкаць як рыба ў прыдуху. Гл. рыба.
  15. 55
    прыйсці
    складна хлусіць бы прышоў з палявання. Слуцк. Насмешл. Пра хлуслівага чалавека, падобнага да паляўнічага. Сержпутоўскі 1999, 128.
  16. 56
    прыкіпець
    як прыкіпець. Івац., Леп., Шчуч. 1. Пра чалавека, які моцна з некім зрадніўся, здружыўся. 2. Пра чалавека, які прыседзеўся да месца, не хоча рухацца. Сцяшковіч, 618; ЗЗайкі.
  17. 57
    прыклеіць
    сказаць як к сцяне прыклеіць. Гл. сцяна.
  18. 58
    прыкуты
    як прыкуты. Пра чалавека, якога абавязак, справа, неабходнасць трымаюць на месцы, нельга зрушыць з месца. Санько, 69.
  19. 59
    прылажыць
    як да болькі прылажыць. Гл. болька.
  20. 60
    прынада
    ляжаць як прынада. Астр. Няўхв. Пра п'янага чалавека, які ляжыць, нібы туша забітай жывёлы. СПЗБ 4, 150. ≺ Прынада - прыманка.

Паведаміць пра недакладнасьць