На запыт знайшоўся 231 артыкул

  1. 221
    бязногі
    скрыўдзіць, усё роўна як бязногаму кій адняць. Ваўк. п. Асудж. Пра крыўду нанесеную бездапаможнаму, слабейшаму чалавеку. Federowski, 354.
    ісці як безногі. Стол. 1. Пра павольнае перамяшчэнне каго-н. 2. Іран. Пра нешта немажлівае. ТС 1, 50.
    Чалавек ўбогі як конь бязногі. Прык. Пра мажлівасці беднага чалавека. ПП 1, 407.
  2. 222
    бязрукі
    трэба як бязрукаму рукавіцы. Ушацк. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Барадулін, 107.
    Без навукі як бязрукі. Гродз. Прык. Пра неабходнасць навучання для чалавека. Санько, 114; Цыхун, 195.
  3. 223
    бяльмо
    павіснуць як бяльмо на воцы. Люб. Няўхв. Пра сітуацыю, становішча, адносіны, што перашкаджаюць жыць. ФА.
    як бяльмо на воку. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
  4. 224
    бярвенне
    ногі як бярвенне. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстыя ногі. Юрчанка, 179.
  5. 225
    бярлог
    койкі як берлаге. Смарг. Няўхв. Пра непазасціланыя ложкі. СПЗБ 1, 261.
    качацца як паршук у берлагу. Гл. паршук.
    у хаце як свіны бяглог. Смарг. Няўхв. Пра непрыбраную хату. СПЗБ 1, 261.
    мармытаць як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Гл. мядзведзь.
    як мядзведзь у бярлозе. Гл. мядзведзь.
  6. 226
    бяроза
    плакаць, што бяроза ліецца. Ганц., Лоеў. Спачув. Вельмі слёзна плакаць, разлівацца слязьмі. СПЗБ 2, 664; Янкова, 366. ≺ Метафарычнасць выразу ўзнікла па асацыяцыі з тым, як вясною з галінак бярозы капае сок.
    як ліпа з бярозай. Гл. ліпа.
    як па белай бірозі пілой. Ветк. Няўхв. Пра безвыніковасць угавораў каго-н., папрокаў да каго-н. ЗЛапаціна.
  7. 227
    бярозавы
    ляжаць як бярозава кара. Гл. кара.
  8. 228
    бярозка
    адна як бярозка ў полі. Памянш. Мін. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. ЛЦ, 37.
    выцягнуцца як бярозка. Памянш. Слон. Ухв. Пра стройную дзяўчыну. Высл., 299.
  9. 229
    бяроста
    круціцца як бяроста на агні. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які вымушаны выкручвацца, хутка дзейнічаць. Юрчанка, 179.
  10. 230
    бярэменная
    бруха як у бабы бярэменнай. Гл. баба.
  11. 231
    бясхвосты
    круціцца як сучка бясхвостая. Гл. сучка.
    Жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Гл. пан.

Паведаміць пра недакладнасьць